“Памятаем аб мінулым, ганарымся сучасным”

Актуальное

5  На выставу-экспазіцыю пад такой назвай запрашае ўсіх жадаючых раённая цэнтральная бібліятэка. Сімвалічна, што ўпершыню выстава была прапанавана ўвазе публікі на цэнтральнай плошчы Гарадка, падчас святкавання Дня Незалежнасці нашай краіны.
Ідэя экспазіцыі, усе пачуцці і пажаданні яе арганізатараў накіраваны на тое, каб ушанаваць памяць воінаў, якія аддалі сваё жыцце за свабоду і незалежнасць Радзімы. На выставе змешчаны матэрыялы аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Гарадоцкага раёна ў час Вялікай Айчыннай вайны, аб героях, якія абаранялі нашу гарадоцкую зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заслугоўваюць увагі рэчы ваеннай гісторыі: каскі, пляшкі, процівагазы, макет мінамётнага снарада, палявая сумка афіцэра, штык ад вінтоўкі. Асаблівую цікавасць ваенная выстава выклікала ў маладога пакалення: хлопцы прымяралі на сябе ваенную амуніцыю, фатаграфаваліся (на здымку).
Дзякуючы подзвігу савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны наш Гарадоцкі раён, слаўны мастакамі і пісьменнікамі, народнымі майстрамі і проста працавітымі людзьмі, цікавымі месцамі і куткамі, быў захаваны для нашчадкаў. Аб гэтым сведчыць другая частка выставы, якая пераносіць нас з гісторыі ў сучаснасць. І гэтую сучаснасць мы, маладое пакаленне, павінны зберагчы.
Выстава падрыхтавана ў рамках раённага конкурса “Аб вайне — у імя жыцця”  і раённага праекта бібліятэк Гарадоцкага раёна “Кніга народнай славы”, прысвечаным 70-годдзю вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз экспазіцыя дзейнічае ў чытальнай зале цэнтральнай  бібліятэкі.
Вікторыя ЛЯДНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *