Дзяўчынкі з вудамі

Актуальное

devochci
Парыбачыць на возера, што непадалёк ад райбальніцы, з задавальненнем ходзяць улетку сяброўкі Лера Звонава ды Вара Кошнерава (на здымку).  
Кагадзе прагульваючыся па беразе возера, я заўважыла на мосце дзве дзявочыя постаці з вудамі.
«Гэта трэба ж, дзяўчынкі, а прыйшлі на рыбалку. Не часта такое сустрэнеш», — падумалася. Дзякуючы «баявому» фотаапарату, які як раз вісеў на плячы, я вырашыла засняць цікавую «падзею» і пазнаёміцца з юнымі рыбачкамі.
Высветлілася, што Лера ходзіць на рыбалку ўжо даўно і захапілася гэтым праз маці, якая таксама любіць пастаяць каля ракі ці возера з вудай.
Цяпер ужо сама дзяўчынка вучыць сяброўку-суседку Вару рыбачыць.
— Улоў пакуль што не багаты, але мы ж прыйшлі на возера па большасці для прагулкі і добрага настрою, — усміхнуўшыся, патлумачылі школьніцы, якія вось так, цікава, праводзяць апошнія дзянькі летніх канікул.
Ганна НАВУМАВА. Фота аўтара.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *