На свята ў Наваполацк

Актуальное Культура

былі запрошаны майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. У «Горадзе майстроў», што быў наладжаны ў парку ўздоўж Дзвіны, нашы ўмельцы выкладалі майстар-класы. Так, Васіль Сіманковіч вучыў жадаючых спіральнаму лозапляценню, Таццяна Міснікава — вышыўцы крыжыкам, Кацярына Шамардзінава — лепцы з гліны, Юлія Жукоўская — вязанню кручком. Зацікавіла гасцей свята і выстава калекцыі вышываных  рушнікоў з фонду Дома рамёстваў і фальклору.

palitra
«Вераснёвая палітра» (так называлася свята) — не першае мерапрыемства ў Наваполацку, куды былі запрошаны нашы рукадзельнікі. Гэтым летам яны прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 55-годдзя горада нафтавікоў. А работнікі завода «Палімір» ААТ «Нафтан» у сваю чаргу аказалі спонсарскую дапамогу нашаму Дому рамёстваў на набыццё ільняных абрэзкаў і пражы для стварэння чарговай творчай калекцыі. У планах умельцаў — здзівіць прыгожымі вырабамі гасцей «Дажынак-2014». Апошнія, як вядома, пройдуць у Гарадку ў наступным годзе.
Саша СЯМЁНАВА.
На здымку: на свяце «Вераснёвая палітра».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *