Настаўнікі, што вучаць працаваць

Актуальное Образование

   У першыя дні кастрычніка ў ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі — двайная нагода для ўрачыстасцяў. Тут святкуюць не толькі Дзень настаўніка, але і 73-ю гадавіну ўтварэння сістэмы прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.
Само слова «настаўнік» мае некалькі значэнняў. Гэта і той, хто выкладае ў школе, і той, хто з’яўляецца ggptkнатхніцелем, кіруе, вучыць, і той, хто дапамагае асвоіць спецыяльнасць, прывівае працоўныя навыкі. Немагчыма не пагадзіцца, што менавіта гэта і робяць настаўнікі каледжа. Многія з іх прысвяцілі рабоце ў сваёй навучальнай установе ўсё жыццё, працуюць ці не са дня яе адкрыцця ў 1972 годзе. І зараз у страі — В.А. Папоў, Л.І. Папова, У.М. Волкаў, У.Ф. Дзямідаў, Н.А. Кузняцова, Т.В. Кузьміна, Л.Г. Палавінкіна, Н.М. Праташчык, М.А Салаўёў. Іх вопыт, веды, здабыткі паважаюць калегі сярэдняга і маладога пакаленняў, з якімі карыфеі педагагічнай працы заўсёды гатовы падзяліцца. Не забываюцца ў каледжы на тых, хто звязаў свой лёс з прафе­сійна-тэхнічнай адукацыяй, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Тыя, хто працуе цяпер, стараюцца быць у курсе спраў ветэранаў працы, дапамагаць ім, знаходзяць час для прыяцельскіх зносін і цёплыя словы падзякі.
Важкі ўклад прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў у падрыхтоўку спецыялістаў рабочых прафесій, неабходных ва ўсіх галінах гаспадарання, а ў сельскагаспадарчай — асабліва, заўсёды падкрэслівае начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама І.А. Шчурок. Ухіл у такіх каледжах, тэхнікумах, ліцэях робіцца не толькі на навучальны працэс, але і на працоўную дзейнасць навучэнцаў.    Напрыклад, з іх ліку ў ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі ствараюцца студэнцкія атрады, рабяты працуюць у навучальнай гаспадарцы і базавых гаспадарках, набываюць практычныя навыкі, зарабляюць грошы на спецыяльны рахунак каледжа. Выхоўваюць жа моладзь на прыкладзе сваіх добрасумленных адносін да працы настаўнікі — тыя, хто, гаворачы словамі з вядомай песні, іх выводзіць у людзі, у майстры.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: педагагічны калектыў ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *