Як толькі ў дзіцячы садок № 3 г. Гарадка стала паступаць цяплейшая вада, аднавіў сваю работу басейн у гэтай дашкольнай установе. Штодня, пачынаючы з 29 кастрычніка, некалькі груп з 6-8 дзяцей пад наглядам кіраўніка фізічнага выхавання Валянціны Баюровай гартуюцца, гуляючы ў басейне (на здымку). На базе садка пачаў працаваць і платны гурток «Нырок», у якім дзеці атрымліваюць навыкі плавання і нырання.
Дарэчы, зала, у якой уладкаваны басейн, аздоблена ў параўнанні з тым станам, калі ён аднаўляў сваю работу ў студзені гэтага года. Дырэктар ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» Віктар Міраш за кошт прэміі, якой ён быў узнагароджаны як Чалавек года Віцебшчыны, набыў для садка дывановае пакрыццё на гумавай аснове. Гэта паспрыяла не толькі ўтульнасці, але і бяспецы залы, прызначанай для фізічнага развіцця дзяцей.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.