Забыцца на вызваліцеляў немагчыма

Актуальное

  Роўна праз месяц Гарадоччына будзе адзначаць вялікую дату — 70 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Рашэннем райвыканкама зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванню гэтай падзеі. Адпаведны арганізацыйны камітэт узначальвае старшыня райвыканкама В.М. Муранкоў.dom remesel
Па звестках упраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама, па стану на лістапад бягучага года ў раёне жывуць 47 ветэранаў, 15 інвалідаў  Вялікай Айчыннай вайны, 17 работнікаў тылу, трое ўдзельнікаў абароны Ленінграда, двое работнікаў прыфрантавой чыгункі, шэсць сем’яў загінуўшых ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, 139 малалетніх вязняў і 23 паўналетніх вязня фашысцкіх лагераў. Сацыяльна-бытавыя ўмовы, у якіх яны жывуць, знаходзяцца на пастаянным кантролі ва ўпраўленні. 22 чалавекі з названых катэгорый пражываюць у спецыяльным доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў Гарадоцкага раёна, яшчэ адна ўдзельніца вайны жыве ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ў Смалоўцы, двое змешчаны на медыка-сацыяльныя ложкі. За кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на паляпшэнне жыллёвых умоў і ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй сёлета аказана матэрыяльная дапамога чатыром грамадзянам з названых вышэй катэгорый. У адпаведнасці з комплекснай сацыяльнай праграмай аказання дапамогі ветэранам яна выдзелена 15-ці ўдзельнікам вайны.
На працягу года адрамантаваны помнікі воінскай славы на пахаваннях у Новым Болецку, Прудніках, Кабішчы, працягваецца капітальны рамонт мемарыяльнага комплексу «Памяць» у райцэнтры. Сельскія саветы, установы адукацыі, грамадскія арганізацыі сочаць за добраўпарадкаваннем брацкіх могілак.
У дні святкавання 70-й гадавіны вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г. Гарадку і г.п. Езярышча, у цэнтральных ся­дзібах гаспадарак і аддаленых вёсках пройдуць урачыстыя пасяджэнні, мітынгі з ускладаннем вянкоў і кветак да помнікаў, абеліскаў, пахаванняў загінуўшых, святочныя канцэрты і іншыя мерапрыемствы. Работнікі ўстаноў культуры ўжо рыхтуюць да іх тэматычныя сцэнарыі і творчыя нумары.
Майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору вырабляюць сувеніры з сімволікай 70-годдзя вызвалення раёна. Зараз ў гэтай установе праходзіць выстава жывапісу нашага земляка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Анатоля Фёдаравіча Кавалёва.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: вырабам сувеніраў занятыя Юлія Жукоўская і Таццяна Міснікава.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *