Аб вайне ў імя жыцця

Актуальное

  З нагоды сёлетняга святкавання Гарадоччынай 70-й гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў аддзел маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі распрацаваў праект «Кніга народнай славы». У яго рамках быў арганізаваны конкурс на лепшую выставу, назва якой вынесена ў загаловак артыкула.biblioteka
Бібліятэкары ставілі за мэту збіранне і зберажэнне звестак пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна, патрыятычнае выхаванне насельніцтва раёна на прыкладах гераізму змагароў з фашысцкай навалай, папулярызацыю кніг героіка-патрыятычнай тэматыкі. Азнаёміцца з выставамі наведвальнікі бібліятэк, члены журы, калегі па рабоце змаглі не толькі непасрэдна ў бібліятэчных установах, але і з дапамогай электроннай прэзентацыі.
Дыпломамі адзначаны выставы «Вазьмі сабе ў прыклад героя» Даўгапольскай бібліятэкі (бібліятэкар С.І. Зязюлька); «Пакуль мы помнім — мы жывём» Пальмінскай бібліятэкі-школы здаровага ладу жыцця (загадчык Т.Я. Краўцова, бібліятэкар М.І. Барэйша); «Слава і гонар зямлі Гарадоцкай» гарадской дзіцячай бібліятэкі (загадчык С.І. Бабурова); электронная кніжная выстава «Няхай бу­дзе з вамі памяць…» Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі (дырэктар А.В. Абрамава). Прудніцкая сельская (бібліятэкар Л.А. Каржова) і Езярышчанская гарпасялковая (загадчык С.А. Дарожкіна) бібліятэкі атрымалі дыпломы ў намінацыі «Лепшая кніжная выстава аб вайне для моладзі», а лепшую нетрадыцыйную выставу аформіла бібліятэкар Халамерскай сельскай бібліятэкі Т.І. Раева. Выставы і мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках рэалізацыі праекта «Кніга народнай славы» нагадалі нашчадкам пакалення героеў пра жахлівыя падзеі вайны, вялікі подзвіг народа, памяць, якая павінна жыць.
Работа бібліятэк у абраным напрамку працягваецца: вя­дзецца пошук краязнаўчых матэрыялаў і іх збор для стварэння віртуальнага музея памяці і народнай славы на сайце цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, выпускаюцца інфармацыйныя буклеты «Гонар роднага краю», праходзяць мерапрыемствы ваенна-патрыятычнага напрамку.
Валянціна СІКОРСКАЯ,
загадчык аддзела маркетынгу Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі.
На здымку: на выставе ў Гарадоцкай дзіцячай бібліятэцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *