Лыжня лепей за камп’ютар

Актуальное Спорт

У гэтым перакананы выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, што займаюцца ў вучэбна-трэніровачных групах секцый па лыжных гонках. Толькі насыпала сняжку, як гарадскія хлопцы і дзяўчаты праклалі першую лыжню на стадыёне, у Вераб’ёвых гарах, а сельскія — у наваколлі вёсак, дзе жывуць.lyzi
Тры трэнеры па лыжах, што працуюць у ДзЮСШ, займаюцца з дзецьмі ў райцэнтры, Вайханах, Даўгаполлі, Пальмінцы. Гурткі і секцыі па зімовых відах спорту існуюць таксама ў каледжах і школах. Праўда, не ўсе яны могуць пахваліцца дастатковай колькасцю якаснага спартыўнага інвентару. Дарэчы, гараджане могуць скарыстацца паслугамі пункта пракату лыжаў і канькоў, што працуе ў спортшколе.
З наступленнем трывалых маразоў ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі плануе заліць хакейную каробку, каб навучэнцы і жыхары горада маглі тут пакатацца на каньках, пагуляць у хакей. На тутэйшай спартыўнай базе трэніруюцца дзіцячыя, падлеткавыя і дарослыя хакейныя каманды фізкультурна-спартыўнага клуба «Прамень» аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Хакейная каробка будзе ўладкавана і ў двары спартыўнага комплексу па вул. Гагарына.
Напрыканцы гэтага месяца плануецца правядзенне першых раённых спаборніцтваў па лыжных гонках. А з 3 па 7 студзеня на базе нашага раёна мае адбыцца першынства рэспублікі, якое адначасова паслужыць адбору спартсменаў-прафесіяналаў для ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях-2014 у Сочы.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: з юнымі лыжнікамі займаецца заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Кухарэнка.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *