Нашы «Руднянскія бабулі»

Актуальное

спяваюць зусім не горш за раскручаных буранаўскіх. А.С. Шпакава, Г.П. Круглякова, Н.Ф. Іўчанка, Н.І. Жалванава, Г.Я. Кацер, З.С. Круглякова, В.Ф. Лапашова два разы на тыдзень ахвотна ходзяць у мясцовы сельскі клуб.rudny
«Ведаеце, спяваць для іх так натуральна і так важна — іхнія вочы гараць, а на тварах з’яўляюцца ўсмешкі», — расказвае загадчыца Руднянскага сельскага клуба На­дзея Куракова. І дзеліцца гісторыяй узнікнення фальклорнага гурта, які, дарэчы, добра вядомы ў нашым раёне, дзякуючы акапэльным спевам каляндарна-абрадавых песень. Апошнія дзесяць гадоў жанчыны пад кіраўніцтвам Надзеі Кураковай па макулінцы збіраюць і апрацоўваюць мясцовы фальклорны матэрыял, запісваюць тэксты песень, старанна зберагаючы для будучых пакаленняў нашу спадчыну.
«Багата матэрыялу мы ўзялі ад  ляхоўскіх жанчын (Ляхоўка — суседні населены пункт, — аўт.), якія ў свой час таксама пелі абрадавыя песні і нават спецыяльна ездзілі ў Маскву, каб запісаць іх на студыйную кружэлку. Гэтую пласцінку мы беражом, а песні з яе спяваем нашым гуртам і па сённяшні дзень», — тлумачыць Надзея Уладзіміраўна.
У рэпертуары руднянскіх бабуль (на здымку) — вясельныя, калядныя, купальскія ды іншыя песні. Ёсць і сучасныя, і вясёлыя прыпеўкі, якія ў адрозненні ад абрадавых песень можна спяваць пад музыку. Тут спявачкам дапамагае руднянскі гарманіст І.С. Круглякоў.
На Масленіцу (у гэтым годзе яна — з 22 лютага па 2 сакавіка), па словах Н. Кураковай, каля сельскага клуба павінны прайсці традыцыйныя гулянні з жартамі, гульнямі і румянымі, нібы сонейка, блінамі. Вядома ж, не абыйдзецца на свяце і без песень мясцовага фальклорнага гурта, які, як сказала адна з яго ўдзельніц А.С. Шпакава, спявае для душы, кампаніі і добрага настрою.
Ганна НАВУМАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *