Цэнтральная вуліца — візітоўка горада

Актуальное

  Цэнтральныя вуліцы Гарадка — Баграмяна, Пралетарская і Невельская шаша, аб’ядноўваюцца па сутнасці ў адну вуліцу, што з’яўляецца часткай аўтадарогі Р-115 Віцебск-Гарадок. На 34-39 кіламетрах яе зараз распачаты капітальны рамонт праезнай і пешаходнай частак. Генеральным падрадчыкам на пра­вядзенні гэтых работ выступае РУП «Віцебскаўтадар», ААТ ДБТ-1 г. Віцебска, а дакладней — ДБУ-26 г.п. Шаркаўшчына і ДБУ-34 г. Лепель.ulica
— Наша прадпрыемства мае вопыт уладкавання падобных дарог, — зазначае прараб ДБУ-26 К.А. Карман. — Мы ўносілі свой уклад у добраўпарадкаванне да рэспубліканскіх «Дажынак» у Оршы і Жлобіне. На ўвасабленне праекта ў Гарадку адводзіцца сем месяцаў, але мы, распачаўшы работы ў маі, упэўнены, што справімся ў верасні. Брыгада дарожнікаў, у якой занятыя да 30 чалавек і 10 адзінак тэхнікі, працуе з 8.00 да 20.00 гадзін без выхадных. Надалей колькасць працуючых і тэхнікі будзе павялічана.
Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы: фрэзіраванне дарожнага пакрыцця (яго належыць выканаць на плошчы 8 тысяч квадратных метраў), дэмантаж бардзюраў, тратуараў і пешаходных дарожак, дарожных знакаў. Распачата ўсталяванне бардзюраў (на здымку).
Замест часовых нязручнасцяў гарадакчане і госці райцэнтра набудуць сучасную дарогу. Што яна будзе сабой уяўляць, расказаў галоўны інжынер ДБУ-26 (менавіта гэтаму прадпрыемству належыць выканаць большую частку рамонтных работ) А.М. Латышонак. Плануецца пашырэнне праезнай часткі з сямі да васьмі, а дзе дазваляе рэльеф горада — і да 14 метраў, уладкаванне водазбросаў з яе, усталяванне бартавой каляіны, выраўноўванне і ўладкаванне верхняга пласту. На працягу 4 км 133 м будуць уладкаваны пешаходныя дарожкі, абмежаваныя парэнчавай агароджай. На падыходах да маста будуць заменены 74 м бар’ерных агароджаў. Ёсць намер выканаць дэмантаж цяперашніх 80 светлавых апораў, замест якіх будуць устаноўлены 149 апораў са светладыёдамі. У самых ажыўленых месцах будуць абсталяваны шэсць святлафорных  перакрыжаванняў з відэаназіраннем. Пешаходныя дарожкі будуць пашыраны да 2,25 м. Кошт увасаблення праекту складае 24 млрд рублёў.
Цэнтральная вуліца заўсёды з’яўляецца візітнай карткай горада, нездарма менавіта на ёй зараз кіпяць самыя разнастайныя будаўнічыя работы. З іх завяршэннем гараджане адчуюць сябе жыхарамі аднаго з дагледжаных, прыгожых населеных пунктаў сваёй краіны.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.               Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *