Паляпшаюць дарогу цяпла

Актуальное

  На працягу пяці апошніх месяцаў вядзецца мадэрнізацыя цеплавых сетак у г. Гарадку. Яна ўключае замену састарэлых труб на сучасныя, папярэдне­ізаляваныя, з павелічэннем іх дыяметра, што палепшыць гідраўлічны рэжым цепласетак. Гэта станоўча адаб’ецца на цеплазабеспячэнні спажыўцоў. teploseti
Папярэднеізаляваны трубаправод валодае шматлікімі перавагамі і асаблівасцямі, галоўная з якіх заключаецца ў тым, што труба складаецца з некалькіх пластоў: напорнай трубы са сталі, цеплаізаляцыі з пенаполіурэтану, ахоўнай абалонкі з поліэтылену. Пры мантажы сталёвыя трубы злучаюцца паміж сабой з дапамогай зваркі, запеньваюцца, укладваюцца на нясучыя канструкцыі, што ўспрымаюць вагу трубаправода і нагрузкі, якія ўзнікаюць пры яго эксплуатацыі. Сучасныя трубы не патрабуюць правядзення дадатковых работ пры мантажы, што скарачае выдаткі на іх устаноўку і далейшае абслугоўванне.
— Вядома, рамонт цепласетак мы вялі і ў папярэднія гады, — расказвае намеснік дырэктара Гарадоцкага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак Таццяна Парахавая. — Пачынаючы з 1995 г., штогод замянялася прыкладна па 2 км труб, агульная працягласць адрамантаваных цепласетак складае больш за 30 км. Сёлета плануем замяніць 7 км труб, гэта, заўважце, у паўтары разы больш за звычайны аб’ём работ. Генеральным падрадчыкам выступае ААТ «Цеплаэнергетык, г. Віцебск», наша прадпрыемства — субпадрадчык. На рэканструкцыі занятая, у асноўным, брыгада слесараў пад кіраўніцтвам майстра Аляксандра Якавіцкага. Хлопцы, што маюць падобны вопыт работы, працуюць зладжа­на, у добрым тэмпе. Затрымак па прычыне адсутнасці неаобходнай тэхнікі ці матэрыялаў не ўзнікае.  На бягучы момант заменена больш як 3 км труб, асвоена больш за 2 млрд рублёў.
Рэканструкцыя цепласетак вядзецца літаральна па ўсяму гораду, асноўныя ствалы цеплатрасы, дыяметр труб на якіх складае ад 350 да 500 мм, ужо выкананы. Гэта дазволіла вярнуць гарачае водазабеспячэнне да спажыўцоў, праўда, пакуль у рэжыме іспытаў. На чарзе — рэканструкцыя больш дробных, але не менш важных участкаў.
У горадзе нямала паветраных цеплатрас, якія ў параўнанні з падземнымі больш танныя ў будаўніцтве і абслугоўванні, але як не пагадзіц­ца, што яны псуюць эстэтычны выгляд райцэнтра? Таму прынята рашэнне аб тым, каб схаваць іх пад зямлю там, дзе яны замінаюць эстэтыцы, загрувашчваюць тэрыторыі.
Спецыялісты-камунальшчыкі чакаюць, што рэканструкцыя цеплатрас, якая ўключае замену старых цепласетак, канальную пракладку цеплатрас, уладкаванне дрэнажу, мантаж жалезабетонных камер і запорна-рэгулюючай арматуры, разам з уцяпленнем дамоў і адміністрацыйных будынкаў значна паспрыяюць таму, каб цяпло на шляху ад яго цэнтралізаваных крыніц (кацельных) па сістэме трубаправодаў да спажыўцоў не гублялася. Часовыя нязручнасці, звязаныя з аб’ездам ці абыходам траншэй цеплатрасы, зменяцца камфортнай тэмпературай у кватэрах і на рабочых месцах у ацяпляльны перыяд. Менавіта да гэтага часу мадэрнізацыя павінна быць завершана.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: падземную ўкладку папярэдне­ізаляваных труб вядуць слесары цепласеткі ГПКіЦС з брыгады­        А. Яка­віцкага.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *