Утки на городской сажалке

Актуальное Это интересно

Побач з домам Валерыя Паўлавіча і Галіны Анатольеўны Чарняковых па вул. Камсамольскай у Гарадку — невялічкая сажалка. На яе берагах расце чарот, а паверхня вады зацягнутая раскай. Хоць гэта месца добра відаць з дарогі, яно стварае ўражанне некранутага, дзікага куточка прыроды, быццам перанесенага з балоцістых глыбінь нашых лясоў. Відаць, з гэтай прычыны яго аблюбавалі качкі. Ужо не першы год качка-мама выседжвае тут вывадак.
— Ранейшыя гады бывала і па 10 качанят, — расказвае гаспадыня. — Сёлета іх пяцёра. Іншы раз нам раяць дачакацца восені і пусціць птушак у расход. Ды як на гэта рука падымецца? І мы самі, і нашы ўнучкі з Віцебска любяць назіраць за вывадкам, падкормліваюць яго. Таму качкі асмялелыя, выходзяць з вады і наведваюцца проста ўва двор. Пацешна — ды і толькі. Такое сяброўства нам даспадобы.
utkyСвятлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: Ксюша Макаранка ля сваіх «гадаванцаў».
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *