На пляцоўцы «Гарадоцкага весніка»

Актуальное

будзе весела. Адным з пунктаў напаўнення абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014» будзе работа інтэрактыўных пляцовак СМІ вобласці ў рамках медыйнага форуму «Рэпартаж са жніўнага поля». Яны размесцяцца на ўчастку вул. Вароўскага ад музея да магазіна «Ганна» і будуць працаваць у суботу 27 верасня з 10 да 19 гадзін.gerb dazinak
Рэдакцыя прапануе гараджанам і гасцям свята рэтра-выставу журналісцкай тэхнікі:  ручны набор тыпаграфскага шрыфта, аднааб’ектыўныя люстраныя фотаапараты, на пішучай машынцы можна будзе набраць тэкст па свайму выбару, азнаёміцца з эвалюцыяй раённай газеты, параўнаўшы старыя і цяперашнія яе падшыўкі.
Думаецца, зацікавіць публіку фотавыстава «Гарадок быў — Гарадок стаў», на якой будзе прадстаўлены шэраг здымкаў «дажыначных» аб’ектаў да і пасля іх рэканструкцыі.
Фотакарэспандэнты запросяць сфатаграфавацца ў вобразах знакамітых рабочага і сялянкі, створаных Верай Мухінай. Памятны фотаздымак можна будзе атрымаць адразу ж. Чаканне будзе больш прыемным на шэзлонгах, стылізаваных пад духмяны сенавал. Тут можна будзе прагартаць спецыяльны выпуск «Гарадоцкага весніка» — ён выйдзе напярэдадні вялікага фэсту на васьмі старонках на мялованай паперы і будзе цалкам прысвечаны дажыначнай тэматыцы. Набыць яго можна будзе ў кіёсках «Саюздруку», у распаўсюджвальнікаў, што будуць працаваць ля сцэн, размешчаных па гораду, непасрэдна на нашай пляцоўцы.
Тут жа можна будзе аформіць падпіску на кастрычнік ці на чацвёрты квартал. Сярод падпісчыкаў «раёнкі» пройдуць дзве адпаведныя латарэі, пераможцаў якіх чакаюць прызы. Галоўным прызам вязунчыку, які падпішацца на квартал, стане сучасны прас з адпарвальнікам, прадастаўлены магазінам «Вавілон». Латарэі будуць разыграны напрыканцы работы пляцоўкі і адразу ж шчасліўцам будуць уручаны прызы.
Святкуючы, не абыходзьце участак «Гарадоцкага весніка» — мы працуем для вас, інфармуючы аб сацыяльна важных падзеях і станоўчых пераўтварэннях у раёне. Запісы аб сваіх уражаннях пра фестываль вы зможаце пакінуць у кнізе водгукаў — мы выкарыстаем іх у сваіх постдажыначных артыкулах. У святочны дзень будзем разам!
Рэдакцыя «Гарадоцкага весніка».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *