на тэрміновую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь пойдуць 35 нашых землякоў. З гэтай нагоды 13 лістапада ў райцэнтры прайшоў Дзень прызыўніка. Павесткі ў юнакоў ужо на руках, да 26 лістапада яны адбудуць да месцаў службы.
Будучым салдатам далі наказы прадстаўнік райвыканкама Н.А. Ляшковіч і ваенны камісар Гарадоцкага раёна падпалкоўнік Д.В. Багумірскі. Служба ў арміі -пачэсная, важная і адказная місія. Яшчэ бязвусыя, крыху гарэзлівыя хлопцы, прайшоўшы курс маладога байца, а затым і службу на працягу 18 месяцаў (адзін — 12, паколькі мае вышэйшую адукацыю, двое — у рэзерве), стануць мужнымі, дысцыплінаванымі і набудуць якасці сапраўдных абаронцаў. У армію ідуць лепшыя — па стану здароўя, маральна-дзелавых якасцях, тыя, хто не мелі сутычак з законам, шкодных звычак, найлепшым чынам характарызуюцца па месцы вучобы ці работы. Красамоўны факт, што шасцёра з цяперашніх прызыўнікоў уліюцца ў рады знакамітай 103-й мабільнай брыгады ў Віцебску.
Дарэчы прыйшлася экскурсія па выставе «Баявы лісток», экспанатамі якой з’яўляюцца насценгазеты партызанскіх атрадаў, лістоўкі, што распаўсюджваліся на акупіраваных тэрыторыях, друкаваныя выданні ваеннага часу.
Саша СЯМЁНАВА. Фота Вікторыі ЛЯДНОВІЧ.