Ад уладальнікаў «Крыштальных журавоў»

Актуальное Образование

  Чарговае пасяджэнне абласнога клуба «Прызнанне», які аб’ядноўвае лаўрэатаў і фіналістаў рэспубліканскага этапа конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» адбылося ў нашым раёне на базе СШ № 1 г. Гарадка 27 лістапада. Для таго, каб пераняць перадавы вопыт работы лепшых педагогаў Віцебшчыны, на мерапрыемства былі запрошаны настаўнікі школ раёна. Гэта сустрэча спрыяла павышэнню іх прафесійнай кампетэнтнасці.klub
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.А. Мурашкевіч, адкрываючы пасяджэнне, расказаў пра сістэму адукацыі ў Гарадоцкім раёне, пажадаў педагогам плёну ў працы. З педагагічнай трыбуны аб актуальнасці і абгрунтаванасці асноўных ідэй педагагічнага вопыту ўдзельнікаў клуба распавяла Л.В. Віленчык, метадыст Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Менавіта ў суполцы з гэтай установай і было арганізавана мерапрыемства.
Самай цікавай была практычная частка пасяджэння. Падчас яе сямёра настаўнікаў пачатковых класаў, беларускай і англійскай мовы, матэматыкі, геаграфіі, біялогіі, хіміі, якія з’яўляюцца членамі клуба «Прызнанне», правялі адкрытыя ўрокі і майстар-класы.
Маргарыта Кліменцьева настаўнічае ўсяго сёмы год, але на конкурсе «Настаўнік года» стала лаўрэатам і атрымала прыз гледачоўскіх сімпатый. Для калег з Гарадоччыны яна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры Верхнядзвінскай гімназіі, правяла майстар-клас па тэме «Напрацоўкі інтэрактыўных метадаў навучання» (на здымку).
— Мая мэта — падзяліцца з аднадумцамі сваім вопытам, — тлумачыць М.Г. Кліменцьева. — Магчыма, ён падасца ім цікавым і будзе прыменены на практыцы. У нашай прафесіі немагчыма стаяць на месцы, трэба ўвесь час удасканальвацца, творча падыходзіць да выкладання, што абавязкова дасць станоўчы вынік.
Загадчык навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.А. Кулакова адзначыла, што падобныя сустрэчы з уладальнікамі «Крыштальных журавоў» — адна з самый дзейсных форм работы, накіраваная на павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўнікаў у міжкурсавы перыяд. Майстры, што распрацавалі ўласныя сістэмы, годна прайшлі ўсе этапы конкурсу «Настаўнік года», як настаўнікі-метадысты далі слушныя парады і натхнілі калег на пошукі і ўвасабленне новых цікавых методык.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *