Пад апекай Святой Еўфрасінні

Актуальное Это интересно

  Я вучуся ў сёмым класе сярэдняй школы № 2 г. Гарадка. І, ведаеце, вельмі люблю ўрокі гісторыі і літаратуры (літаратуры хоць беларускай, рускай ці замежнай). Усё больш упэўніваюся ў тым, што гэтыя прадметы ўзбагачаюць чалавека ведамі пра духоўную і матэрыяльную спадчыну народа, яго нацыянальныя каштоўнасці.relikviya

  Аднойчы на ўроку беларускай літаратуры зайшла размова пра сямейныя рэліквіі. Мае аднакласнікі расказалі шмат займальнага пра рэчы, якія іх бацькі вельмі шануюць. Гэта саматканыя ручнікі, набожнікі, посцілкі, розныя прылады працы. Усе гэта перадаецца ў спадчыну з пакалення ў пакаленне. У кожнай рэчы свая гісторыя, звязаная з лёсам пэўнага чалавека.
Наша настаўніца Л.П. Малахава расказала пра сваю сямейную рэліквію, якая з’яўляецца для яе і яе родных вялікай каштоўнасцю і памяццю. На наступны ўрок Людміла Пятроўна прынесла абраз Еўфрасінні Полацкай і распавяла нам цікавую гісторыю яго лёсу. Вось ужо шостае пакаленне іх роду мае магчымасць дакрануцца да гэтай святыні.
Абраз з’явіўся ў сям’і прадзеда маёй настаўніцы, Малаха, у пачатку ХХ стагоддзя. Ад прадзеда, па сямейнаму паданню, і пайшло прозвішча іх роду — Малахавы.
З таго часу абраз Еўфрасінні Полацкай перадаваўся ў спадчыну. Ікона перажыла рэвалюцыю, калетывізацыю, Вялікую Айчынную вайну. Самы трагічны час напаткаў абраз ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя, калі бацька Людмілы Пятроўны ўступіў у рады Камуністычнай партыі. Аднойчы, прыйшоўшы  з партыйнага сходу, ён загадаў жанчынам зняць абразы з кутоў і вынесці іх з хаты. Было сказана, калі знойдуць ў хаце «рэлігійныя перажыткі», то Пётр Васільевіч будзе выключаны з партыі. Жанчыны вельмі хваляваліся. На тое былі свае прычыны.
Бабуля загарнула абразы ў ручнік і вынесла ў клець, дзе надзейна схавала. Там яны праляжалі амаль дзесяць гадоў. Абраз Святой Божай Маці сапсаваўся, а вось Святая Еўфрасіння вытрымала такую праверку часам, хаця ад вільгаці сусальнае золата з гэтай іконы таксама крыху злезла. Потым святыня зноў заняла сваё пачэснае месца і зберагала сям’ю ад  ўсялякіх няўзгод.
Зараз абраз Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў маёй настаўніцы, Людмілы Пятроўны, разам з якой жыве і ахоўніца гэтай святыні, яе маці, Ніна Ульянаўна Малахава.
Уладзіслаў МАКСІМЕНКА,  
вучань 7-га  класа СШ № 2  г. Гарадка.
На здымку: Ніна Ульянаўна Малахава з сямейнай рэліквіяй.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *