Набліжаецца пераможны май

Актуальное

  Выязное пасяджэнне клуба «Залаты ўзрост», што працуе пры Доме для ветэранаў, пры жывым садзейнічанні ТЦСАН адбылося 24 красавіка. Удзельнікам клуба, у які ўваходзяць ветэраны вайны, інваліды, нераўнадушныя жыхары Гарадка, быў прапанаваны экскурс па мемарыяльным комплексе «Бяссмерце». Інжынер па абслугоўванню ЭВМ ДУК КАЦ «Гарадок» і сетка бібліятэк Аляксей Васкабойнікаў распавёў прысутным пра гісторыю мемарыялу, дзе пахавана больш за 5 тысяч савецкіх воінаў, што загінулі ў 1943-44 гг. падчас вызвалення нашага райцэнтра і раёна. bessmertie
Мемарыял, спраектаваны архітэктарамі Ю.М. Градавым, Л.М. Левіным (абодва, у прыватнасці, уваходзілі ў аўтарскі калектыў мемарыяльнага комплексу «Хатынь»), С.Б. Неўмывакіным (адзін з аўтараў генплана мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»), быў адкрыты 30 чэрвеня 1974 г. Першапачаткова комплекс быў кампазіцыйна звязаны з плошчай Леніна. Ля цэнтральнага ўвахода на яго былі ўсталяваны мармурныя стэлы з жалезабетоннымі клінамі і памятнымі надпісамі. На цэнтральнай алеі былі ўсталяваны бронзавыя бюсты генерал-маёра М.М.  Каржанеўскага, Героеў Савецкага Саюза А.І. Дыдышка, П.П. Зюбіна, В.А. Талкачова.
Пасля рэканструкцыі мемарыялу, праведзенай да 9 мая 2014 г., квадратны подыум з пяціканечнай зоркай, дзе гарыць Вечны агонь, перанесены ў глыб яго, як і сімвалічная Магіла Невядомага Салдата. Цяпер увайсці на комплекс можна праз арку і двухстворчатыя вароты з выявай зоркі. Па абодва бакі — металічныя пліты з тэкстам. Пасярод мемарыялу — цэнтральная алея, справа і злева ад яе — па дзве бакавыя алеі, уздоўж якіх стаяць невысокія каменныя помнікі-блокі з мемарыяльнымі дошкамі. Прамавугольны ўчастак мемарыялу агароджаны новай агароджай. Аўтар новага праекта «Бяссмерця» — галоўны архітэктар «Віцебскграмадзянпраекта» Аляксандр Зафатаеў.
Кіраўнік клуба, загадчыца аддзелам абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Маісеева правяла для ўдзельнікаў мерапрыемства аглядную экскурсію па залах новай бібліятэкі. Творчы падарунак падрыхтаваў хор ветэранаў «Кацюша» Гарадоцкага ГДК (кіраўнік Т.В. Карусевіч, акампаніятар В.А. Мурашкевіч).
Гэта адно з мерапрыемстваў, арганізаваных напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі, натхніла яго ўдзельнікаў на тое, каб абавязкова прыняць удзел у маштабных святкаваннях непасрэдна 9 мая.

 Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *