Прыгожа малююць, добра іграюць

Актуальное Культура

  Эстэтычным выхаваннем дзяцей і падлеткаў, развіваючы іх асобы, фарміруючы ўнутраную культуру, займаецца Гарадоцкая ДШМ. Дадатковая адукацыя дае магчымасць кожнаму маленькаму грамадзяніну нашай краіны адчуць радасць творчасці, фарміруе ўменне адчуваць прыгажосць навакольнага свету. Асабліва прыемна, калі заняткі ў школе мастацтваў аказваюцца плённымі, дапамагаюць самазацвярджэнню, як здарылася гэта з героямі нашага артыкула.Lebedko

  З захапленнем займаецца ў настаўніка Ірыны Казаковай 15-гадовая Святлана Лябёдка (на здымку). Летась яны паслалі на міжнародны конкурс дзіцячай мастацкай творчасці «Радужка-2014», што 11-ы раз праводзіўся ў г. Тальяці РФ, дзве работы Святланы. Усяго юныя мастакі з васьмі краін свету прыслалі на конкурс амаль 5 тысяч малюнкаў. Журы, улічваючы выразнасць твораў і іх арыгінальнасць, адабрало для экспанавання на выніковай выставе ў Тальяцінскім мастацкім музеі 222 работы. С. Лябёдка са сваёй пастэллю «Ноч перад Ражаством» заняла сярод канкурсантаў старэйшай узроставай групы 3-е месца.dshi
— Другі год выхаванцы Гарадоцкай ДШМ удзельнічаюць у адкрытым дзіцячым форуме-фестывалі фартэпіяннай музыкі  «Музычная капель», — расказвае загадчыца фартэпіяннага аддзялення Алена Бурак. — Сёлета 3-5 красавіка ён праходзіў на базе Аршанскай ДШМ № 3 у г. Барань. Акрамя творчых спаборніцтваў дзецям былі прапанаваны экскурсіі, цікавыя зносіны. Так, старшыня журы, ураджэнец Оршы, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Аляксандр Палякоў правёў майстар-класы і даў сольны канцэрт.
Усе юныя піяністы, а іх прадстаўніцтва было шырокім — з Віцебскай і Магілёўскай абласцей і г. Мінска — атрымалі салодкія падарункі і граматы арганізатараў,  Аршанскага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Лепшыя ж былі адзначаны дыпломамі. Вызначыліся, выканаўшы па дзве рознахарактэрныя п’есы, у сваіх узроставых групах у намінацыі «Фартэпіяна. Сола» ўсе тры гарадоцкія дзяўчынкі: Ліза Лапунова, Інга Баранава (выкладчык А.Л. Бурак), Ксенія Бастава (А.Ф. Янкоўская). Было адзначана лепшае выкананне характэрнай п’есы Лізай і артыстызм выканання Ксеніі.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: Л. Лапунова, К. Бастава, І. Баранава.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *