Сем дзесяцігоддзяў на баявым пасту

Актуальное

 Сёння спаўняецца 70 гадоў з дня ўтварэння 2631 Авіяцыйнай базы ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў. Сімвалічна, што заснаваная ў 1945 годзе база — равесніца Вялікай Перамогі, і цяперашнія поспехі ў ратнай працы тых, хто тут служыць, а гэта 250 чалавек, — пацверджанне пераемнасці пакаленняў абаронцаў Айчыны, доказ таго, што бацькоўскі сцяг і сёння ў надзейных руках.voennye

  За часы свайго існавання база неаднаразова мяняла сваю назву: заснаваная ў 45-м як 2631 Прамежкавы трафейны склад, у 57-м стала 2631 Армейскім авіяцыйным складам боепрыпасаў,  у 65-м — 2631 Акружным авіяцыйным складам ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў і атрымала найменне вайсковая часць 94017. У 1979 г. склад стаў Цэнтральнай базай ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў, з 1993 г. носіць сваю цяперашнюю назву.
У 1992 годзе, калі Рэспубліка Беларусь стала суверэннай дзяржавай, змяніўся і твар яе арміі. У 2001 г. войскі ВПС і СПА былі рэарганізаваны ў адзін від войскаў, шчыт і меч Радзімы, у які ўвайшла і мясцовая база. За час рэфармавання дасягнуты станоўчыя вынікі, якія гарантуюць мірную працу беларускага народа. Высокі патрыятызм, самаадданасць дзяржаве і свайму народу, выдатная баявая вывучка, глыбокае веданне ваеннай справы — якасці, якія ўласцівыя ваеннаслужачым. Менавіта яны забяспечваюць надзейную абароназдольнасць Беларусі.
Святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілея 2631 Авіябазы ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў пройдуць у райцэнтры ў пятніцу, 10 красавіка. Акрамя ўрачыстага схода і святочнага канцэрта ў Гарадоцкім ГДК, адбудзецца ўскладанне кветак да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе «Бессмяротнасць», на цэнтральнай плошчы плануецца арганізацыя выставы зброі і тэхнікі, паказальныя выступленні разведпадраздзялення 103-й асобнай мабільнай брыгады.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.  

  На здымку: ваеннаслужачыя в/ч 94017.

 Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *