Свята-конкурс дзіцячай творчасці «Ззяй, зорачка!» сабрала ў Гарадоцкім ГДК лепшыя калектывы і выканаўцаў са ўсёй Гарадоччыны

Актуальное Культура

  Якія таленавітыя, прыгожыя, разумныя, захопленыя ў нас дзеці — думалася падчас раённага свята-конкурсу дзіцячай творчасці  «Ззяй, зорачка!», якое 5 красавіка сабрала ў Гарадоцкім ГДК лепшыя калектывы і выканаўцаў са ўсёй Гарадоччыны. Уражанні ад узроўню выканаўчага майстэрства і сцэнічнай культуры, самабытнасці і рознабаковасці, шчырасці і адкрытасці юных дараванняў склаліся ў захапленне і падзяку да тых, хто іх адкрывае, дапамагае развівацца. Выдатна, што разам са знаёмымі гледачам калектывамі райцэнтра вельмі годна выглядалі і калектывы з сельскай мясцовасці. На галоўную сцэну раёна яны выйшлі па запрашэнні Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна (дырэктар І.П. Ляўковіч).zvezdochka

  У намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» 1-е месца прысуджана Ганне Шалаевай (Дом рамёстваў і фальклору), 2-е — Ганне Борбасавай (ЦДіМ), 3-е — Яне Адзінцовай (Пальмінскі СДК). У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» 1-е месца заняў Раман Пуштук, 2-е падзялілі Ганна Новікава і Паліна Міхайлава, 3-е — Сяргей Казлоў (усе выхаванцы ДШМ). У музычна-інструментальным жанры сярод салістаў лепшай прызнана Анастасія Даўялава, 2-е месца аддадзена Леаніду Касьянаву і Аляксандры Кісялёвай (ДШМ). У гэтым жа жанры zvezdochka-1ансамблі размясціліся наступным чынам: 1-е месца — «Задорынкі» і ансамбль цымбалістаў, 2-е — дуэт гітарыстаў у складзе Паліны Міхайлавай і Антона Брунера (ДШМ). У намінацыі «Народная песня» лепшым стаў фальклорны калектыў «Вечарынка» Халамерскага СК, на 2-й пазіцыі — ансамбль «Задорынкі» ДШМ. У намінацыі «Народны танец» на 1-й прыступцы — калектыў харэаграфічнага аддзялення Пальмінскага філіяла ДШМ, на 2-й — калектыў харэаграфічнага аддзялення ДШМ. У намінацыі «Сучасны танец» не было роўных калектыву «Флэш» ГДК. У намінацыі «Бальны танец» першай стала студыя «Гармонія», другім — калектыў «Радасць» (ГДК). У намінацыі «Эстрадны танец» паміж сабой спрачаліся ўзроставыя групы тэатра танца «Феерыя» ЦДіМ, 1-е месца заняла старэйшая група, 2-е — сярэдняя. Дуэты ў складзе Івана Казіна — Івана Сіманковіча (ГДК) і Віталіны Івановай — Юліі Бартулёвай (ЦДіМ) ацэнены як раўназначныя ў намінацыі «Эстрадная песня». У гэтай жа намінацыі сярод ансамбляў 1-м стаў хор ДШМ, 2-м — хор Бычыхінскага філіяла ДШМ, а сярод салістаў 1-е месца падзялілі Анастасія Шостак (ЦДіМ) і Анастасія Гамзюк (ГДК), 2-й стала Алеся Дасанава (ГДК).
Святлана ЯКАЎЛЕВА.

  На здымках: спявае «Вечарынка»; Насця Даўялава.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *