Конкурс «Ці знаў з вас хто, браткі, Тараса…» адкрыты

Актуальное

   Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашаюць да ўдзелу ў ІV-м раённым адкрытым конкурсе «Ці знаў з вас хто, браткі, Тараса…» усіх жадаючых дарослых і дзяцей. Работы — пано, малюнкі, калажы і інш. у традыцыйнай тэхніцы выканання — можна прадставіць у трох намінацыях: «Вобраз Тараса» (выява галоўнага персанажа паэмы К. Вераніцына «Тарас на Парнасе»), «Мой родны кут» (выявы мясцін радзімы Тараса), «Сюжэтная замалёўка да паэмы «Тарас на Парнасе» (ілюстрацыя да паэмы).
У кожнай намінацыі прадугледжана па тры прызавыя месцы, творы пераможцаў застаюцца ў выставачных фондах Дома рамёстваў і фальклору. Усе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі. Яго вынікі будуць падведзены падчас кірмашу рамёстваў на свяце народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі Парнас».
Даведкі па тэл: 8-02139-4-72-34.
Саша СЯМЁНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *