Назло завірухам

Актуальное

Багатым на мерапрыемствы ў гонар ветэ-
ранаў стаў пачатак мая гэтага года. Так, для тых, хто пражывае ў спецыяльным Доме для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў Гарадоцкага раёна, было наладжана мерапрыемства «Славім Дзень Перамогі». 5 мая ад імя райвыканкама і ўсіх жыхароў Гарадоччыны іх павіншавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н.Л. Гамзюк і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ж.М. Паметнікава.

v dove
— Часу непадуладна сцерці з памяці нашчадкаў вашы подзвігі, — у прыватнасці, сказала Наталля Леанідаўна. — Мы па-ранейшаму ўдзячныя вам за намаганні, якімі вы набліжалі Дзень Перамогі, за аднаўленне народнай гаспадаркі, разбуранай вайной, за тое, што і цяпер знаходзіце сілы сустракацца з прадстаўнікамі маладых пакаленняў. А гэта так важна, бо вы — жывыя носьбіты гістарычнай праўды.
Асобныя віншавальныя словы прагучалі на адрас 95-гадовага ветэрана-юбіляра В.І. Фядосенкі. Да падарункаў усім адзінаццаці ветэранам і прыраўняным да іх асобам, якія жывуць у «ветэранскім доме» ад райвыканкама — керамічных пано — дадаліся падушкі-думачкі з замацаванымі на іх святочнымі плакеткамі. Яны з любоўю выраблены рукамі кружкоўцаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Канцэрт для шаноўных гасцей паказалі ўдзельнікі клуба «Залаты ўзрост» і валанцёры з СШ № 2 г. Гарадка. Супрацоўнікі ж ТЦСАН паклапаціліся аб арганізацыі «салодкага стала». Падчас мерапрыемства ветэраны быццам
памаладзелі — падпявалі знаёмыя песні і нават танцавалі. Так трымаць! Не скарайцеся хваробам і ўзросту, вы нам патрэбныя побач.
Святлана ЯКАЎЛЕВАНа здымку: ветэраны Вялікай Айчыннай
В.І. Фядосенка і А.І. Лушчыкаў.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *