Ушанавалі ветэрана

Актуальное

Ганаровую грамату Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Андрэю Аляксеевічу Сядухіну з райцэнтра ўручылі асабіста намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Н.А. Бурунова і старшыня раённага савета ветэранаў Ж.М. Паметнікава (на здымку).

veteren1

 

З удзячнасцю яны павіншавалі паважанага чалавека, падзякавалі яму за шматгадовы актыўны ўдзел у ветэранскім руху, значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Андрэю Аляксеевічу, як і кожнаму з ветэранаў, што жывуць на Гарадоччыне, на памяць было ўручана керамічнае пано з выявай яблыневай галінкі і юбілейным надпісам «70 год Перамогі», вырабленае майстрамі мясцовага Дома рамёстваў і фальклору, і важкі святочны прадуктовы «Франтавы набор» ад гандлёвай сеткі «Еўраопт».
Святлана ЯКАЎЛЕВА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *