Крокі ў мастацтва

Актуальное Образование

  Дзіцячая школа мастацтваў г. Гарадка справаздачным канцэртам, што адбыўся 28 мая на сцэне Гарадоцкага ГДК, чарговы раз пацвердзіла сваё права называцца храмам мастацтваў нашага райцэнтра. Яе навучэнцы і настаўнікі прапанавалі гледачам больш за дзве гадзіны разнастайных выдатнай музыкі, спеваў, танцаў, выкананых на высокім узроўні. Як глядач, які меў магчымасць бачыць выступленні выхаванцаў школ мастацтваў розных раённых цэнтраў, карэспандэнт сцвярджае: далёка не ўсюды так уражваюць вынікі іх працы.shkola

  Дырэктар ДШМ Д.А. Сцяпанава ўручыла ўзнагароды лепшым навучэнцам і настаўнікам, сярод якіх — пераможцы конкурсаў, выдатнікі вучобы і тыя, хто з імі займаецца.
— Сёння ўручана 46 грамат і аб’яўлена 38, не лічачы вусных, падзяк, — прыўзнята адзначыла Дзіна Алегаўна. — Здаецца, многа, але кожны з 33-х настаўнікаў заслугоўвае шчырага прызнання.
І з боку дзяцей яно было — у выглядзе кветак падзякі сваім любімым педагогам, якія адкрываюць ім асаблівы свет прыгожага.
Гонарам нашай «музыкалкі» даўно з’яўляюцца ўзорны аркестр баянаў пад кіраўніцтвам В.А. Мурашкевіча (на здымку), shkola-1ансамбль музыкі, песні і танца «Задорынкі», музыкамі ў якім кіруе В.Ф. Пракоф’ева, танцавальныя групы харэаграфічнага аддзялення пад кіраўніцтвам Н.М. Тарасавай, хор, вакальныя групы і салісты, з якімі займаюцца Т.С. Дарафеева, А.В. Сецкая (дарэчы, яна ж разам з А.С. Голубевай паспяхова вядзе студыю эстэтычнага выхавання для дзяцей 4-7 гадоў). Да педагогаў са стажам далучылася здольная моладзь, дзякуючы чаму мы бачым на  сцэне новыя калектывы: ансамблі гітарыстаў, скрыпачоў, саксафаністаў, цымбалістаў, тэатральную трупу… Натхняе на плён і створаныя леташнім капітальным рамонтам будынка ДШМ умовы для працы і заняткаў, набыццё новай мэблі, камп’ютараў, музычных інструментаў.
Справаздачныя канцэрты прайшлі ў Дубраўскім, Езярышчанскім, Пальмінскім, Бычыхінскім, Межанскім філіялах школы мастацтваў.
Ад творчасці адпачываць немагчыма, ды і ці патрэбна? Настаўнікі — музыкі, харэографы, тэатралы, мастакі — ужо цяпер будуюць планы на будучыню: за лета новыя хлопчыкі і дзяўчынкі наважацца зрабіць крок у мастацтва.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *