Зробленае — засталося!

Актуальное

Год таму ўся Віцебшчына гасцявала ў Гарадку з нагоды праводзімага тут абласнога фестываля-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014». Успомнім свята, якога датуль не бачыла Гарадоччына — яскравага, шчырага, звонкага, якое ўслаўляла залатыя рукі хлебаробаў! Не аднойчы тады гучала, што ўсё зробленае ў нашым раёне застанецца ў карыстанні яго жыхароў на доўгія гады. Сказанае спраўдзілася.dozinki-3

 Сёння цяжка ўзгадаць дадажыначны Гарадок, у якім, здавалася, час спыніўся яшчэ ў 80-я. dozinkiШэрыя шматпавярхоўкі са счарнелымі дахамі пераўтварыліся ў прыемнага колеру пасвяжэлыя дамы пад чырвонай металачарапіцай, якія сталі больш утульнымі дзякуючы цеплавой рэабілітацыі. Не пазнаць колішнія нехуцавыя вуліцы і двары, апранутыя ў новенькі асфальт, абрамлёныя пешаходнымі дарожкамі з тратуарнай пліткай, расквечаныя клумбамі, уздоўж якіх красуюцца памаладзелыя будынкі каледжаў, школ, Дома культуры, РАНС, магазінаў, аўтавакзала… Хіба ўсё пералічыш? dozinki-1
Распачатае летась не пакінута, даводзіцца да ладу, пацверджанне чаму — увядзенне ў эксплуатацыю будынкаў КАЦ «Гарадок», Дома рамёстваў і фальклору, працяг і завяршэнне рамонтаў дзіцячых садкоў, шэрагу шматкватэрных дамоў.
Гарадакчане з задавальненнем паказваюць свежы, прыгожы горад сваім гасцям. Малыя водзяць равеснікаў на яркія дзіцячыя пляцоўкі. Моладзь аблюбавала для адпачынку месца ля фантана і на алеі ліхтароў. Пажылыя, прагульваючыся, з задавальненнем прысаджваюцца на лаўкі і вядуць памяркоўныя бяседы пра тое, што якасць жыцця ў Гарадку значна палепшылася. А колькі здаровых спартыўных жарсцяў нагледзелася за год работы лыжаролерная траса! dozinki-2
3  кастрычніка абласныя «Дажынкі» пройдуць у Талочыне. Дэлегацыя нашага раёна таксама прыме ўдзел ва ўрачыстасцях. Свята, якое бярэ пачатак з народнага абраду, стала ў Беларусі настолькі маштабным, звыклым, любімым, што набыло статус народнага па зместу і форме. Гэта не толькі падстава ўшанаваць удзельнікаў уборачнай кампаніі, работнікаў АПК. Фестываль аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх галін народнай гаспадаркі падчас падрыхтоўкі да яго і дае магчымасць кожнаму прылучыцца да традыцыйных каштоўнасцей свайго народа — павазе да людзей працы і любові да роднай зямлі.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *