Толькі народнае, роднае

Актуальное Культура

  Раённае свята народных талентаў «А музыкі граюць, граюць» традыцыйна адзін раз на два гады праходзіць у аг. Бычыха. Чарговы раз яно сабрало аматараў народных найгрышаў і спеваў у тутэйшым Доме культуры 8 кастрычніка. Яны аддавалі даніну памяці бычыхінскаму музыку Івану Іўлеву, які праславіў Гарадоччыну адмысловай ігрой на гармоніку на ўвесь свет.muzyki

  Родныя народныя матывы гучалі ў выкананні народнага ансамбля гарманістаў Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёнапад кіраўніцтвам У. Шакуцёва, старэйшых удзельнікаў гатага калектыва С. Заікіна і А. Мацюшчанкі, музыкаў з Халамер’я В. Склімянка, С. Ваяводы, М. Галачова, з Дубрава Г. Магільніцкага, з Гарадка У. Шакуцёва. Сардэчна віталі гледачы свята землякоў — народны фальклорны калектыў «Спадарыня», народны фальклорны калектыў «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры, ансамбль песні і музыкі «Задорынкі» школы мастацтваў г. Гарадка. Не шкадавалі далоняў для апладысментаў салістцы з Халамер’я Таццяне Раевай, адной з лепшых прыпевачніц вобласці Людміле Барсуковай з Бычыхі (на здымку).
Беларуская музыка, вытокі якой бяруцца ў народнай глыбінцы, жыве, радуе сваіх прыхільнікаў. Яна проста кладзецца на слых і сэрца, а таму не губляецца ў віры сучасных мелодый сусвету.
Саша СЯМЁНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *