Захоўваючы лес, захоўваем будучыню

Актуальное

  Пад такім дэвізам 17 кастрычніка праходзіла агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес», да якой далучыўся і Гарадоцкі раён. Гэта добраахвотнае мерапрыемства, арганізаванае і скаардынаванае Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, прызвана садзейнічаць навядзенню чысціні ў лясным фондзе, яго добраўпарадкаванню, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу.les
Свае намаганні ў навядзенні парадку вакол населеных пунктаў, у зонах адпачынку, абапал дарог і на ўзбярэжжах вадаёмаў аб’ядналі 143 жыхары Гарадоччыны, каб паказаць прыклад адносін да галоўнага прыроднага багацця нашай краіны.
— У кожным з нашых васьмі лясніцтваў быў загадзя вызначаны фронт работ, выдзелены транспарт для адвозкі смецця, — расказвае галоўны ляснічы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Гарадоцкі лясгас» Анатоль Суднік. — Традыцыйна добраахвотнымі памочнікамі лясгасаўцаў з’яўляюцца работнікі ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі, ГДАТК, рабяты са школьных лясніцтваў. Вялікі дзякуй ім за ўсведамленне важнасці такіх практычных мерапрыемстваў і за падтрымку ахоўнікаў лесу.les-2
Чаго толькі не выцягнулі іхнія руплівыя рукі з лясных абшараў — паперкі, цэлафанавыя пакеты, шкляныя ды пластыкавыя бутэлькі — сведчанні «адпачынку» бессаромных грамадзян. Прычым, найбольш засмечанымі аказаліся месцы з найлепшымі краявідамі роднай Гарадоччыны. Здавалася б, чаго варта было адразу прыбраць за сабой? Нават калі і ў руках цягнулі з сабою поўныя выпіўкі ды закусі сумкі — збярыце сваю тару, драбы ды выкіньце на зваротным шляху ў смеццевы кантэйнер. Дык не — «даручаюць» іншым корпацца ў сваёй «бруднай бялізне».
Усяго было сабрана 86,7 кубаметраў смецця. У тым ліку збочыны трасы Санкт-Пецярбург — Адэса «палягчэлі» на 4,5 кубаметры бруду, а месцы масавага адпачынку — на 29 кубаметраў адыходаў. Гэта заслуга 21 ўдзельніка акцыі.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
  На здымках: падчас правядзення акцыі.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *