Прэзідэнт адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі

Актуальное Тема недели

  Аляксандр Лукашэнка адобрыў новую Ваенную дактрыну Беларусі па выніках праведзенага 22 студзеня пасяджэння Савета бяспекі. Кіраўнік дзяржавы даручыў пры неабходнасці ўнесці ў дакумент праўкі з улікам праведзенага абмеркавання. У бліжэйшы час праект закона, што прадугледжвае зацвярджэнне Ваеннай дактрыны, будзе ўнесены на разгляд у парламент.tema

  Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што новая Ваенная дактрына вызначае погляды беларускай дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.
Лукашэнка пацвярджае міралюбівую палітыку нашай краіны і рашучасць адстойваць нацыянальныя інтарэсы.
«Мы небеспадстаўна можам публічна пацвердзіць нашу міралюбівую палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаў. Разам з тым заявіць аб рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. У тым ліку, калі спатрэбіцца, з прымяненнем усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы, — сказаў беларускі лідар. — Гэта значыць нам нічога чужога не трэба, але метра свайго не аддадзім. Гэта не намі прыдумана».
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што прамая ваенная пагроза Беларусі адсутнічае. «На першы план выйшлі выклікі іншага характару. Аднак, як сведчыць народная мудрасць, «порах трэба трымаць сухім». І гэта мудрасць захоўвае сваю актуальнасць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што новая Ваенная дактрына вызначае погляды  беларускай дзяржавы на забеспячэнне ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны.
Ён нагадаў, што з моманту зацвярджэння дзеючай дактрыны прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты перыяд абстаноўка ў свеце і вакол Беларусі кардынальна змянілася. У прыватнасці, абвастрыліся супярэчнасці сусветных і рэгіянальных цэнтраў сілы ў барацьбе за перадзел сфер уплыву і імкненне адстойваць свае геапалітычныя інтарэсы рознымі спосабамі.
«Актыўнае выкарыстанне механізмаў «каляровых рэвалюцый» для звяржэння законнай улады прывяло да павелічэння колькасці ўзброеных канфліктаў. Пры гэтым усё часцей дасягненне палітычных мэт адбываецца шляхам падрыву дзяржавы знутры», — адзначыў беларускі лідар.
«У стан хаосу ўведзены Ірак, Лівія, Емен, прадаўжаецца кровапраліцце ў Сірыі. Да гэтага часу не ўдалося нармалізаваць абстаноўку ва Украіне. Шэраг «гарачых кропак» знаходзіцца ў «замарожаным» стане і можа ўспыхнуць у любы момант», — канстатаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён адзначыў, што тэрарызм захліснуў увесь свет, ад еўрапейскага кантынента да Злучаных Штатаў Амерыкі, а паток бежанцаў, якія бягуць ад вайны, актыўна накіроўваецца ў Еўропу.
«Узмацніліся супярэчнасці паміж Расійскай Федэрацыяй і дзяржавамі — членамі НАТА, калі не сказаць больш. І паміж імі апынуліся мы, як паміж молатам і кавадлам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. І падкрэсліў, што захоўваецца пагроза глабальнай і рэгіянальнай бяспецы, пры гэтым далейшая эскалацыя абстаноўкі можа мець непапраўныя наступствы як для Еўропы, так і ўсяго чалавецтва.
Прэзідэнт адзначыў, што ў мінулым годзе была пастаўлена задача міністру абароны вывучыць усе варыянты сілавога рэагавання на сучасныя пагрозы з улікам доўгатэрміновага прагнозу, адлюстраваўшы гэта ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны, што і было выканана. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў членам Савета бяспекі абмеркаваць, наколькі ўлічаны змяненні форм і спосабаў вядзення ўзброенай барацьбы ў дакуменце, як ацэнена з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Беларусі цяперашняя ваенна-палітычная абстаноўка, варыянты рэагавання на тыя ці іншыя пагрозы краіне.
«Забеспячэнне стабільнасці і бяспекі — гэта галоўная ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы і наша важнейшая задача», — падкрэсліў Прэзідэнт.

На здымку: на пасяджэнні Савета бяспекі.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *