Городокские «афганцы» участвовали в уроке мужества

Актуальное

  Вайна ў Афганістане стала старонкай у гісторыі. Час ляціць — і сёлета мы адзначылі ўжо 27-ую гадавіну вываду абмежаванага кантынгента савецкіх войскаў з той далёкай краіны. На шчасце, яна не закранула наш народ так шырока, як Вялікая Айчынная. Але больш за 30 тысяч беларусаў (хтосьці называе лічбу 32 тысячы, іншыя — 34) у перыяд 1979-1989 гадоў служылі і ваявалі ў ДРА — хіба не мала для нашай невялікай краіны? У іх лік уваходзяць і тыя хлопцы, якія былі прызваны ў армію Гарадоцкім райваенкаматам — больш за 90 чалавек. Вострым лязом Афганістан прайшоўся па іх лёсах, двое прынеслі на ягоны крывавы алтар свае жыцці, 22 нашы «афганцы» памерлі пасля той вайны. Тыя ж, хто вярнуліся і зараз жывыя, 15 лютага нязменна збіраюцца разам. У Гарадку месца іх сустрэчы — памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам (на здымку).afgancy

  Мітынг ля яго быў немнагалюдным і непрацяглым: да шыльдачкі на камені, які сімвалізуе горы Афгана, прадстаўнікі раённых уладаў, навучальных устаноў, грамадскасці, баявыя таварышы, родныя і блізкія «афганцаў» усклалі кветкі і вянкі. Са сціслымі прамовамі выступілі намеснік старшыні райвыканкама Н.А. Бурунова, старшыня РГА «БСВВА», маёр В.Б. Камышоў, ваенны камісар раёна, маёр П.А. Максіменка, які таксама зачытаў вітальны адрас ад былога ваенкама раёна, а цяпер — начальніка мабілізацыйнага накірунку Віцебскага АВК, палкоўніка Д.В. Багумірскага.
У ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі, дзе праходзіў урок мужнасці «Афганістан баліць у маёй душы»,  ветэранаў вайны ў Афганістане заўсёды сустракаюць асабліва цёпла, кветкамі. Поўная глядзельная зала вачамі навучэнцаў глядзела на іх, запрошаных на пачэсныя месцы на сцэне, з павагай і захапленнем. Дырэктар каледжа В.А. Папоў зазначыў, што ім, удзельнікам баявых дзеянняў, выпала няпростае выпрабаванне, якое яны вытрывалі годна, застаўшыся вернымі воінскаму абавязку, падтрымаўшы баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў. Але навучэнцам, амаль равеснікам колішніх «афганцаў», пажадаў не зведаць жудасцяў вайны, цаніць і берагчы мір.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *