Команда ГГАТК заняла первое место в республике в конкурсе учащихся

Актуальное Образование

  З удзелу ў другім этапе конкурсу сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па накірунку спецыяльнасцяў «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці» і «Рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы» каманда УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» вярнулася пераможцам, заняўшы 1-е месца.GGATK

  У склад каманды, што спаборнічала з сапернікамі з сямі каледжаў з усіх абласцей Беларусі, уваходзілі навучэнцы групы 4тзБ Дзяніс Латушкін, Віталь Зінкевіч і Яўген Гоманаў. Агульнымі намаганнямі яны набралі 766 балаў у той час як каманда з Пружанскага ДАТК, што заняла 2-е месца, — 649 балаў. Адрыў лідара больш як у сто балаў уражвае. Сярод 24 канкурсантаў В. Зінкевіч заняў 1-е асабістае месца з вынікам 269 балаў, а Я. Гоманаў — 2-е з вынікам 258 балаў.
— Тое, што наша каманда годна выглядала і ў тэарэтычнай, і ў практычнай частцы па дысцыплінах, а таксама прэзентуючы сваю навучальную ўстанову, — заслуга і саміх здольных, працалюбівых хлопцаў, і тых, хто рыхтаваў іх да ўдзелу ў конкурсе, — расказвае кіраўнік каманды М.У. Віхаценка. — Пэўныя намаганні да такога выніку былі прыкладзены мною, выкладчыкамі С.М. Кузьмёнкам, К.Л. Шабекам, загадчыцай аддзялення «Тэхзабеспячэнне працэсаў сельгасвытворчасці» А.Г. Аўтухавай.
Разам з конкурснай праграмай, якой былі насычаны тры дні з 16 па 18 сакавіка, прымаючы бок, а традыцыйна гэта БДАТУ, прапанаваў удзельнікам цікавую праграму адпачынку. Акрамя экскурсій, наведвання музея гісторыі і маладзёжнага цэнтра ўніверсітэта, маладыя людзі мелі магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца сваімі ўражаннямі і планамі з навучэнцамі з іншых навучальных устаноў.
Паспяховае выступленне каманды ГДАТК яшчэ раз дэманструе годны ўзровень падрыхтоўкі ў ім спецыялістаў для сельскагаспадарчай галіны краіны.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.

  На здымку: Я. Гоманаў, В. Зінкевіч, М.У. Віхаценка, Д. Латушкін вяртаюцца дадому пераможцамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *