На Городокщине живет 12 тысяч 477 женщин

Актуальное

  zemlya

Галоўны жаночы дзень у годзе супадае з першымі нясмелымі крокамі вясны па планеце. Бо жанчыны, як і сама вясна, — прыгожыя, пяшчотныя, крыху ранімыя. Але яны, як і вясна, здольныя абуджаць сусвет ад зімовага сну, насычаць яго бурлівым жыццём. Колькі ж жанчын упрыгожваюць сабою і сваёй працай той куточак зямнога шара, што завецца Гарадоччынай? Як паведамілі ў аддзеле статыстыкі раёна, па стану на 1 студзеня мінулага года ў нашым райцэнтры і раёне пражывала 12 тыс. 477 жанчын (52,7% ад агульнай колькасці насельніцтва). 5 тыс. 325 жанчын (42,8% ад агульнай колькасці насельніцтва) знаходзяцца ў працаздольным узросце. На Гарадоччыне — 1595 дзяўчынак ва ўзросце да 14 гадоў, 1474 дзяўчыны ва ўзросце 15-31 год, 4320 жанчын ва ўросце 32-55 гадоў і 5088 — старэй за 56 гадоў. Самай старэйшай жыхарцы нашага раёна, Кацярыне Якаўлеўне Курусовай з в. Вышадкі, летась 1 ліпеня споўніўся 101 год.

  На здымку: старшакласніцы СШ № 1 г. Гарадка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *