В ГГАТК выбрали мистера колледжа

Актуальное Конкурсы Образование

  У пераважна мужчынскім кантынгенце навучэнцаў ГДАТК выбраць — прэтэндэнтаў зашмат. Хлопца, які б увасабляў у сабе лепшыя рысы сучаснага маладога чалавека, складана. Але арганізатары конкурсу «Містар каледж», традыцыйна прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, рызыкнулі — і не прагадалі. Мерапрыемства, якое адбылося 25 лютага, было насычаным, а шасцёра юнакоў-канкурсантаў прадэманстравалі свае характары і таленты і атрымалі гарачую падтрымку аднагрупнікаў.kolledg

  Да ўдзелу ў конкурсе мужнасці, эрудыцыі, артыстычнага майстэрства былі запрошаны рознабакова развітыя хлопцы, якія не толькі нядрэнна вучацца, але маюць — кожны сваё — захапленні, не пазбаўлены абаяльнасці (на здымку). Ім належыла прадставіць сваю візітоўку, з дапамогай фотапрэзентацыі патлумачыць, чаму яны абралі для вучобы свой каледж, даказаць, што яны могуць і цвік забіць, і гузік прышыць. У відовішчным туры «Армейскія будні» маладым людзям трэба было прайсці скарочаны курс маладога байца: як мага хутчэй з’есці армейскую кашу, пераапрануцца і пераабуцца ў салдацкую форму, адціснуцца ад падлогі і, ускінуўшы на плячо муляж аўтамата,  адрапартаваць аб сваёй поўнай «баявой гатоўнасці». Насмяшыла гледачоў, што падчас рапарту ў аднаго з хлопцаў спаўзлі штаны — худаваты, відаць, мала кашы еў… Найбольшую падтрымку залы канкурсанты адчулі, калі раскрывалі свет сваіх захапленняў, а сярод іх — ігра і спевы пад гітару, спартыўныя бальныя танцы, сачыненне і выкананне рэпа, стрыт-варкаут, акрабатыка.kolledg-1
Тытула «Містэр каледж» па выніках усіх этапаў конкурсу ўдастоены Дзмітрый Сеўбітоў з гр. 2 тз А, якому нават сапернікі яшчэ да пачатку конкурсу праракалі перамогу. «Віцэ-містарам» стаў Уладзіслаў Шухман з гр. 2 тз Б, «Містарам арыгінальнасць» — Уладзіслаў Асіпчук з гр. 1 тз А, «Містарам авангардам» — Яўген Вітліф з гр. 2 тз В, «Містарам майстрам» — Аляксандр Плашчанка з гр. 3 тз В. Тытула «Містар талент» і прыза гледачоўскіх сімпатый удастоены Уладзіслаў Нечытайла з гр. 3 тз В.
Конкурсныя заданні перамяжаліся з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі, парадавалі гумарыстычныя інтэрмедыі ў выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка.
Журы на чале з дырэктарам каледжа Ю.А. Сарачынскім уручыла канкурсантам памятныя падарункі, прыемным дапаўненнем да якіх сталі вырабы ўдзельніц кружка «Берагіня». Прыз гледачоўскіх сімпатый прадаставіў райкам БРСМ, а ваенны камісар раёна П.А. Максіменка заклікаў будучых салдат гартавацца фізічна і духоўна, каб стаць годнымі абаронцамі сваёй зямлі.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: «Містар каледж» Дзмітрый Сеўбітоў з прыгажунямі з танцавальнага калектыву «Флэш».
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *