В Пальминке чествовали юбиляров-инвалидов

Актуальное

  Дзень юбіляра для членаў пярвічных арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў і Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, што дзейнічаюць на тэрыторыі Пальмінскага сельскага савета, адбыўся ў мясцовым Доме культуры 15 сакавіка. Пачынаючы яго, старшыня праўленняў гэтых абедзвюх грамадскіх арганізацый Вячаслаў Ільін павіншаваў усіх прысутных з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, нагадаў, што сацыяльна арыентаваная ўнутраная палітыка нашай дзяржавы накіравана на падтрымку такой катэгорыі грамадзян як людзі з абмежаванымі магчымасцямі.invalidy

  Узяўшы слова, старшыня абласнога праўлення БелТІ М.Я. Каралюн падкрэсліў, што, нягледзячы на тое, што інваліды не пакінуты дзяржавай сам-насам са сваімі праблемамі: забяспечаны пенсіямі, падтрымкай спецыялістаў медыцынскіх устаноў, аддзелаў сацыяльнай абароны і пенсійнага забеспячэння, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай абароны насельніцтва, ім хочацца быць паўнацэннымі членамі грамадства. З мэтай рэалізацыі іх законных правоў, у тым ліку на годную арганізацыю вольнага часу, падтрымку з боку дабравольных памочнікаў, і ствараюцца грамадскія аб’яднанні. Яны дазваляюць зрабіць жыццё людзей, якія па стану здароўя маюць групы інваліднасці, больш разнастайным, цікавым.
На вечарыне ў Пальмінцы ўшанавалі членаў «пярвічкі», якія годна трымаліся на сваіх няпростых жыццёвых шляхах, якіх паважаюць аднавяскоўцы. Гэта 50-гадовыя І.У. Струсь, Д.Б. Чухнова, 55-гадовая Т.А. Прышчэпава, 60-гадовыя Л.У. Іванова, М.Я. Марозаў, В.В. Сініцына, А.І. Куляшова, 65-гадовая Л.П. Зубец, 75-гадовая Т.А. Рэнкуль. Асабліва цёпла віншавалі сямейную пару — Ніну Іванаўну і Пятра Аркадзьевіча Карлоўскіх (на здымку) — якія сёлета адзначаюць 55-гадовы юбілей сумеснага жыцця ці ізумруднае вяселле. Вітальны адрас і кветкі ім уручыла кіруючы справамі Пальмінскага сельвыканкама А.В. Давыдава. Словы падзякі за ўдзел у выхаванні ўнукаў прагучалі на іх адрас з вуснаў намесніка дырэктара Пальмінскай СШ В.І. Русак. Дарэчы, менавіта рукамі школьнікаў былі зроблены сувеніры, што ўручалі ўсім юбілярам. Падарункі для іх таксама падрыхтавалі ТЦСАН, раённыя ГА «БелТІ» і «БелТІЗ», спонсарскую дапамогу аказаў прадпрымальнік П.У. Федарэнка.
— Зараз у нашым раёне пражываюць больш за 1200 інвалідаў, — канстатуе В.А. Ільін. — У радах раённай арганізацыі БелТІЗ аб’яднаны 50 чалавек, БелТІ, што створана толькі летась у снежні, — ужо больш за 100. Адразу ж пасля мерапрыемства ў Пальмінскую «пярвічку» БелТІ, якой кіруе, дарэчы, нераўнадушная, дзейсная А.П. Серчанка, пажадалі ўступіць яшчэ 18 чалавек. Хаця знаходжанне ў аб’яднаннях прадугледжвае ўплату гадавога ўзносу (21 тыс. рублёў для членаў БелТІЗ і 42 тыс. рублёў для членаў БеЛТІ), пакуль мы ўзносы не збіраем — абыходзімся спонсарскай дапамогай.invalidy-1
Варта адзначыць, што дзве названыя арганізацыі, пра якія ідзе гаворка, будуць існаваць паралельна і шчыльна супрацоўнічаць, бяручы на ўзбраенне вопыт больш сталай у нашым раёне ГА «БелТІЗ». На яе рахунку — дапамога ў вырашэнні надзённых праблем інвалідаў, арганізацыя валанцёрскага руху, экскурсійных паездак, сустрэч са спецыялістамі ў розных галінах, культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, прадпрыемствамі і арганізацыямі, пастаянны ўдзел у дзяржаўных, раённых і іншых святах.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *