Званне «ўзорны самадзейны калектыў» прысвоена студыі бальнага танца «Гармонія» ДУК «Гарадоцкі гарадскі Дом культуры» пад кіраўніцтвам Таццяны Сіманковіч пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 58 ад 29.12.2015 г.
Так высока адзначаны поспехі калектыву ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень, творчыя паказчыкі, папулярызацыя нацыянальных культурных традыцый, актыўная канцэртная дзейнасць.
Радасная навіна стала вядома як раз напярэдадні справаздачнага канцэрта творчых калектываў і выканаўцаў Гарадоцкага ГДК.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: «Гармонія» — госць VI абласнога агляду-конкурсу харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», 2014 г.