Городокчане выступили на областном смотре-конкурсе самодеятельности

Актуальное Культура

 Яшчэ раз у поўнай меры пераканацца ў гэтым даў магчымасць канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці нашага раёна, што 31 сакавіка адбыўся на сцэне Гарадоцкага ГДК у рамках абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці Віцебскай вобласці. Усе свае лепшыя здабыткі прадставілі гледачам і журы лепшыя творчыя суполкі, выклікаючы непадробнае захапленне і зрываючы заслужаны шквал апладысментаў пасля кожнага нумара вялікай праграмы.samodeyatel-2

  Журы праглядала гарадоцкіх артыстаў апошнімі, 21-мі ў вобласці, і прызналася, што творчы «дэсерт» аказаўся надзвычай прыемным. Скараў высокі ўзровень падрыхтоўкі калектываў, за якім стаіць штодзённая, не бачная за кулісамі работа. Была адзначана масавасць большасці нумароў, выдатнае касцюміраванне, відовішчнасць. Дапрацаваўшы невялікія нюансы, літаральна кожны нумар можна запрашаць да паказу на абласных і большых сцэнах.
Дарэчы, народны ансамбль песні і танца «Яблынька» (на здымку) Гарадоцкага ГДК (хормайстар і мастацкі кіраўнік Д. Сцяпанава, музычны кіраўнік В. Мурашкевіч, балетмайстар Н. Тарасава) адразу пасля прагляду атрымаў запрашэнне выступіць на Міжнародным свяце традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». Думаецца, гэта не адзіны з мясцовых калектываў, які прадставіць Гарадоччынну на абласным і больш высокіх узроўнях. Высокую адзнаку атрымаў саліст вакальнай студыі «Вясёлка» ГДК А. Вараб’ёў (кіраўнік І. Пракапенка), якога падтрымала ўзорная студыя бальнага танца «Гармонія» ГДК (кіраўнік Т. Сіманковіч). Як цікавыя, моцныя калектывы адзначаны народны ансамбль гарманістаў і ансамбль народнай песні «Уцеха»  цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці, кіраўніком якіх з’яўляецца У. Шакуцёў, народны фальклорны калектыў «Глейна» гэтай жа ўстановы культуры пад кіраўніцтвам Л. Рэзкінай. Вышэйшай пахвалы заслужыў адмысловы голас салісткі Н. Багданавай. Прагучала прызнанне, што нідзе ў вобласці не ўбачылі такога калектыву як ансамбль музыкі, песні і танца «Задзірынкі» ДШМ г. Гарадка (музычны кіраўнік В. Пракоф’ева, балетмайстар Т. Восіпава, акампаніятар Т. Новікава), у якім дзеці (!) спалучылі б і спевы, і акампанімент, і танец. Каларытным калектывам, музыкі ў якім выдатна сыграліся паміж сабою, і акампанімент народных інструментаў дапаўняе самабытны голас салісткі Т. Раевай, прадстаў народны фальклорны ансамбль «Азерыца» Езярышчанскага ГПДК (кіраўнік Ж. Комава).samodeyatel
З усімі названымі калектывамі нецярпліва чакаюць сустрэчы ўдзячныя гарадоцкія гледачы, любяць іх выканаўцаў і творчае аблічча, асобныя нумары. З няменшай прыхільнасцю аднеслася публіка і да гасцей з раёна — салісткі з Езярышча А. Мамыкінай, вакальнай групы «Надзея» Пальмінскага СДК і вакальнага ансамбля «Зачараванне» Вархоўскага СДК (кіраўнік М. Зелянкевіч, салісткі Кабішчанскага СДК В. Жынь, прыпевачніцы з Бычыхі Л. Барсуковай. Іх прадстаўніцтва на аглядзе-конкурсе таксама было вельмі годным. samodeyatel-1
Няхай прабачаць тыя выканаўцы і калектывы, пералічыць якіх не дазваляе газетная плошча. Слабых у выдатным канцэрце, што праходзіў у знамянальны Год культуры ў Беларусі, не было. Напрыканцы мерапрыемстсва зала дзякавала артыстам, стоячы, — за карпатлівую работу і яе прыгожы вынік, добры настрой, за тое, што красуе Гарадоччына.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
  На здымках: выступае А. Вараб’ёў і «Гармонія»;

  народны тэатр мініяцюр «Фанограф» Гарадоцкага ГДК (кіраўнік В. Рачкоўская).
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *