У городокских газовиков следует поучиться благоустройству

Актуальное

  За станоўчым вопытам па добраўпарадкаванню на вытворчых і прылягаючых да іх тэрыторыях варта звяртацца ў Гарадоцкі раён газазабеспячэння філіяла ВУ «Віцебскгаз». Разам з тым, што яго работнікі добрасумленна выконваюць асноўныя службовыя абавязкі, яны ўмеюць і любяць наводзіць парадак і ствараць прыгажосць там, дзе працуюць.gazoviki

  Нездарма летась у штогадовым аглядзе-конкурсе вытворчых баз, што ўваходзяць у сістэму ВРУП «Віцебскаблгаз», Гарадоцкая заняла 3-е месца. Калі б конкурс на лепшае добраўпарадкаванне быў аб’яўлены сярод прадпрыемстваў і арганізацый Гарадоцкага раёна, газавікі адназначна былі б лепшымі. Адміністрацыйны будынак і вытворчыя тэрыторыі абрамляюць дэкаратыўныя дрэўцы. Яблыневы садок заўсёды бездакорна дагледжаны — ствалы пабелены, сукі абрэзаны, трава абкошана, галіны з пладамі падпёрты, ападышы падабраны. У ландшафт выдатна ўпісваюцца малыя архітэктурныя формы — фантан, млын, глобус. З ранняй вясны да позняй восені «гаргаз» патанае ў кветках. Іх расада ўжо буяе на падваконніках пад наглядам Людмілы Хадзюня і Іны Матвеевай (на здымку).
— Штогод мы высаджваем у свае кветнікі тысячы штук расады цынерарый, петуній, бягоній і іншых дэкаратыўналіставых і цвятучых раслін, — расказвае Іна Мікалаеўна. — Акрамя аднагоднікаў, вырошчваем шматгадовыя ружы, каны… Каб яны не хварэлі,  ўдала спалучаліся ў суседстве, змянялі ў квіцені адна адну, трэба валодаць агратэхнічнымі ведамі, прыёмамі ландшафтнага дызайну, мець пэўны густ,  а галоўнае — многа працаваць.
І.М. Матвеева па адукацыі аграном, і прафесійныя веды ёй вельмі дарэчы, каб даглядаць расліны. Але тэорыя, не падмацаваная практыкай, не дасць такога выніку, які маюць газавікі. На дапамогу галоўным кветкаводам не аднойчы за сезон прыходзяць усе работнікі раёна газазабеспячэння. Ніякіх адмысловых прылад на іх узбраенні няма — тыя ж рыдлёўкі, граблі, матыкі, вёдры, што і ва ўсіх. Хіба што ў токара В.П. Юшчанкі ёсць дадатковы інструмент — газонакасілка. І ва ўсіх — жаданне і рукі. Мужчыны-работнікі раёна газазабеспячэння час ад часу выязджаюць на суботнікі і па добраўпарадкаванню ведамаснага дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Дружба» ў Шумілінскі раён. А сваімі зладжанымі дзеяннямі на раённым суботніку, калі ля бальніцы саджалі маладыя сасонкі, запомніліся ўсім, хто працаваў побач. Зладжана робілі.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *