«Гарадоцкі Парнас-2016»

Актуальное Культура

  Раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанае нашаму знакамітаму земляку, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну,  што адбудзецца  5 чэрвеня, абяцае насычаную, цікавую праграму.taras1

  «Свята панадворкаў», што распачнецца а 10-й гадзіне ў парку за Домам культуры, запросіць усіх на аформленыя ў нацыянальным стылі пляцоўкі з гульнямі, забавамі, выступленнямі самадзейных артыстаў і частаваннем адмысловымі стравамі беларускай кухні. Пляцоўкі арганізоўваюць сельскія саветы раёна, ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» і каледжы горада. Тут жа адбудзецца «Кірмаш ля Парнаса» з выставай шыкоўных вырабаў народных майстроў з Гарадка, Полацка і Лёзна, продажам сувеніраў, майстар-класамі па ўнікальных рамёствах і раённы конкурс «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?»
Ад помніка герою паэмы (насупраць ЦДіМ) у 11 гадзін стартуе велапрабег «Сцежкамі Тараса» па маршруце Гарадок-Астраўляны. Яго ўдзельнікі пабываюць на радзіме К. Вераніцына, бліжэй пазнаёмяцца з гісторыяй гэтых мясцін, будуць удзельнічаць у віктарынах, конкурсах, пачастуюцца стравамі нацыянальнай кухні.
Ля помніка  ў 11 гадзін пачнецца акцыя «Чытаем паэму разам».
Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў 11.30 у парку за Домам культуры. У святочным канцэрце прымуць удзел лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы горада і раёна і госці — вакальны калектыў «Надзея» з г. Усвяты РФ і народны хор «Світанак» Шумілінскага цэнтра культуры.
На свята запрошаны знакамітыя паэты і творчыя дзеячы, сярод якіх — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Г.П. Пашкоў, загадчык секцыі паэзіі, сатыры і гумару Саюза пісьменнікаў Беларусі М.В. Шабовіч, паэт і кампазітар Д.Л. Пятровіч, паэт-гумарыст А.М. Зэкаў, паэтэса, загадчык Віцебскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І. Краснова-Гусачэнка.
Будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.
Запрашаем усіх на «Гарадоцкі Парнас-2016»!
Іна ЛЯЎКОВІЧ,
дырэктар цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.
Фота з архіва рэдакцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *