Деревянные композиции городокчанина В. Гвоздёва и другие творческие работы

Актуальное Культура Это интересно

  У рамках раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанага аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну, што адбылося 5 чэрвеня, праходзіў V раённы адкрыты конкурс тэматычных вырабаў народных майстроў і мастакоў «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?» Прадстаўленыя на яго работы дапаўнялі афармленне святочных радоў. Parnas5
У намінацыі «Вобраз Тараса» 1-е месца заняла цацка Тарас, выкананая Аленай Капытоўскай з Дубровенскага Дома рамёстваў, 2-е — саламяная цацка Тарас, сплеценая ў гуртку саломапляцення Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору пад кіраўніцтвам Вольгі Рэут, 3-е месца — малюнак вучаніцы ДШМ г. Гарадка Дар’і Лагуновай.
У намінацыі «Мой родны кут» перамагла аднайменная выразаная з дрэва кампазіцыя, аўтарам якой з’яўляецца гарадакчанін, вадзіцель ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» Уладзімір Гваздзёў, 2-е — гліняная кампазіцыя палачанкі Таццяны Красікавай, 3-е — малюнак у тэхніцы інсітнага мастацтва гарадакчанкі Марыі Маісеевай.
У намінацыі «Сюжэтная замалёўка да паэмы» перамагла работа ў тэхніцы лапікавага шыцця клуба «Рошва» Полацкага цэнтра рамёстваў пад кіраўніцтвам Ніны Ярмух, на другой пазіцыі — работа палачанкі Кацярыны Зяленскай, на трэцяй — малюнак юнай гарадакчанкі Алісы Буцэль.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымку: У. Гваздзёў ля сваёй кампазіцыі «Мой родны кут».
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *