Детский парк в г. Городке станет уютнее

Актуальное

 Раённая газета за 11 чэрвеня пісала, што райвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні акцыі «Свет дзяцінства», у ходзе якой будзе добраўпарадкавана галоўнае месца сямейнага адпачынку, правядзення святаў на свежым паветры — дзіцячага парка за гарадскім Домам культуры. Чытачы цікавяцца, што іменна прадугледжвае гэта акцыя, якую дзейсную дапамогу яны могуць аказаць, каб малым жыхарам райцэнтра было зручней і бяспечней гуляць?mir detstva

  Як расказала газеце намеснік дырэктара ГПКіЦС Ірына Казакова, праект добраўпарадкавання дзіцячага парку па вул. Чырвонаармейскай прадугледжвае, што месца адпачынку папоўніцца некалькімі гульнявымі комплексамі. Тут знойдзецца месца і для самых маленькіх, і для падлеткаў. Пляцоўкі для дзяцей розных узроставых груп размесцяцца паблізу адна ад адной, але не ўшчыльную, каб пазбегнуць траўміравання і цеснаты.
Плануецца, што бліжэй да цэнтра, паміж падрастаючых дрэўцаў (іх пастараюцца максімальна захаваць), усталююць вялікі, яркі гульнявы комплекс «Усмешка». Побач размесціцца зона гульняў і адпачынку, што будзе ўключаць пясочніцу, бяседку, лаўкі. Прывабіць бяседка «Карэта», непадалёк ад якой з’явіцца механічная карусель. Усё гэта зацікавіць дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Бліжэй да агароджаных тэнісных кортаў размесціцца трывалы спартыўны комплекс, дзе будуць турнік, шведскія сценкі, брусы, рукаход, лаўкі — мацуйся, моладзь!
— Хочацца спадзявацца, што падлеткі і маладыя людзі будуць накіроўваць сваю энергію ў мірнае русла, — выказвае надзею Ірына Віктараўна. — Да слёз шкада, што асобныя дзіцячыя комплексы, усталяваныя ў Гарадку перад «Дажынкамі-2014», пацярпелі менавіта ад рук вандалаў, а не па іншых прычынах. Месца для спакойнага і больш актыўнага адпачынку хопіць усім, толькі прыходзьце з добрымі намерамі!
Устанаўліваць гульнявыя і спартыўны комплексы агульным коштам больш за 200 млн рублёў па заказу ГПКіЦС будзе іх вытворца, правераны партнёр, ТАА «100 гульняў» (г. Наваполацк). Ён гарантуе бяспеку, трываласць і яркае афармленне пляцовак. У якасці бонуса фірма падрамантуе абсталяванне ў дзіцячым парку, якое ўжо ёсць.
Ад прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці, прадпрымальнікаў, грамадскіх аб’яднанняў, усіх грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй ініцыятар акцыі, Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт, чакае матэрыяльнай падтрымкі. Грашовыя сродкі трэба пералічваць на спецыяльны рахунак фінансавага аддзела Гарадоцкага райвыканкама з пазнакай «Акцыя «Свет дзяцінства»: № 3642903007002 у ЦБУ № 207 г. Гарадка філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк», МФА 150801635, УНН 300066448.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *