Запрашаем на «Гарадоцкі Парнас»!

Актуальное Культура

taras3

Праграма

раённага свята народнай  творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанага аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну,

 5 чэрвеня

10.00, дзіцячы парк за Домам культуры
«Свята панадворкаў». Прымаюць удзел сельскія саветы раёна, ГДАТК, ГДПТКСВ імя І.В. Дарошчанкі, ААТ «Птушкафабрыка Гарадок».
«Кірмаш ля Парнаса». Выстава-продаж вырабаў народных майстроў з Гарадка, Полацка, Віцебска, майстар-класы па ўнікальных рамёствах.
«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?» V раённы адкрыты конкурс тэматычных вырабаў народных майстроў.
11.00, сквер па вул. Савецкай, ля скульптурнай кампазіцыі «Тарас на Парнасе»
«Сцежкамі Тараса». Старт велапрабега па маршруце Гарадок-Астраўляны-Гарадок.
«Чытаем паэму разам». Акцыя з удзелам вучняў і настаўнікаў школ Гарадоччыны.
11.30, дзіцячы парк за Домам культуры
Урачыстае адкрыццё свята. Канцэрт з удзелам творчых калектываў горада і раёна (ансамбляў: гарманістаў, «Яблынька», «Глейна», «Азерыца», «Зачараванне», «Дубравіца», «Суседзі», «Задоринки», «Гармонія», «Феерыя»), прыпевачніцы Л. Барсуковай, спявачкі Т. Раевай, чытальніцы Р. Марчанка і інш.; гасцей — народнага хора «Світанак» Шумілінскага цэнтра культуры і вакальнага калектыву «Надзея» з г. Усвяты РФ.
*******  
Чакаецца, што на свята прыбудуць лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій,
1-й Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі (зборнік вершаў «Сустрэча», 2015 г.), старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка; член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, гумарыст, пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года» («Вянок Беларусі», 2011 г.), лаўрэат рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» Канстанцін Нілаў; член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі, празаік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Г.Р. Дзяржавіна Уладзімір Крайнеў; літаратары, якія жывуць на Гарадоччыне.
  Будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *