Аднаўляюць насаджэнні, што загінулі

Актуальное

  14 кастрычніка на ўчастак за в. Капасы, што ў Вышадскім лясніцтве, выехала своеасаблівая брыгада хуткай лясной дапамогі. Разам з прафесійнымі работнікамі Гарадоцкага лясгаса ў яе ўвайшлі члены школьнага лясніцтва, што ўжо некалькі год працуе пры Вышадскай д/с-СШ. Мэта іх працоўнага дэсанту — прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам», дапамагчы высадзіць маладыя елкі і бярозкі на ўчастку, дзе ў выніку летняга ўрагану ўтварылася 9,4 га буралому.les

  Як паведаміў галоўны ляснічы лясгаса Анатоль Суднік, ураган таксама прайшоўся па Халамерскім і Смалоўскім лясніцтвах. На шчасце, урон там меншы. Усяго ў раёне было каля 12 га буралому. Тут нарыхтавана 1420 кубаметраў драўніны, з якіх 653 кубаметры — дзелавой. Гэтай восенню лясгас намерваецца аднавіць лес на ветравальна-бураломных участках плошчай 7,2 га.
Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі школьнікі пад кіраўніцтвам свайго дырэктара І.У. Кузняцова прыступілі да работы: у свежыя лункі, зробленыя дарослымі, яны акуратна ставілі сеянцы елачак і шчыльна іх прытоптвалі.
— Гэты ўчастак ветралому, што знаходзіцца ў глыбіні лесу, быў выяўлены леснікамі, якія абыходзілі свае тэрыторыі, — распавёў ляснічы Вышадскага лясніцтва А.Д. Жабіла. — Некалькі месяцаў спатрэбілася, каб упарадкаваць карысную драўніну. Інакш з дзелавой і дроўнай яна пад уздзеяннем надвор’я ў лепшым выпадку перайшла б у разрад дроўнай, значна таннейшай, ці проста ператварылася б у пацяруху. Тэрыторыя пад пасадкі, якія аптымальна трэба правесці да канца месяца, расчышчана ў сціслыя тэрміны.
Ад былога лесу засталіся толькі пні ды галіны дрэў — пазней яны стануць угнаеннем для маладых сеянцаў.
Да гэтай дзялянкі стаўленне асаблівае: памятныя культуры на ёй закладзены супрацоўнікамі ДЛГУ «Гарадоцкі лясгас» і добраахвотнымі памочнікамі ў гонар 80-годдзя прадпрыемства (на здымку).
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *