VII абласны агляд-конкурс «Прыдзвінскія карункі» адбудзецца 26 лістапада

Актуальное Конкурсы Культура

VII абласны агляд-конкурс харэаграфічных калектываў «Прыдзвінскія карункі», прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.А. Серыкаву, адбудзецца ў суботу, 26 лістапада, у Гарадоцкім ГДК.

  Наш раён прадставяць народны ансамбль песні і танца «Яблынька» Гарадоцкага ГДК і выхаванцы вакальна-харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў г. Гарадка, ансамбль «Задоринки». Да нас прыедуць больш за паўтысячы танцораў, у мерапрыемстве прымуць удзел 30 калектываў. Сярод іх — заслужаныя аматарскія калектывы цэнтра культуры «Віцебск», «Зорька» і «Лявоніха», народныя калектывы Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў: ансамбль «На ростанях» і студыя сучаснага танца Ірыны Бухавецкай, узорныя калектывы Новалукомльскага ДК энергетыкаў «Светлячок» і Наваполацкага цэнтра культуры «Прыдзвінскія россыпы».
Танцавальныя спаборніцтвы ў трох намінацыях: «Лепшае выкананне аўтарскіх танцаў заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.А. Серыкава», «Лепшая новая балетмайстарская пастаноўка беларускай накіраванасці», «Эстрадныя танцы з адлюстраваннем нацыянальнай тэматыкі і нацыянальнай беларускай культуры» — пачнуцца ў 11 гадзін.
У 14 гадзін перад гарадоцкім гледачом па-за конкурсам выступяць расійскія сябры — самадзейныя артысты ДК імя Леніна з Вялікіх Лук. Нас чакае гадзінная канцэртная праграмма ў выкананні ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Жамчужына», народнага вакальнага ансамбля «Традыцыя», адмысловага саліста Дзмітрыя Лаўрэнава і іншых гасцей.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *