Городокщина отпраздновала 73-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков

Актуальное

  Гірлянды славы, вянкі, жывыя кветкі 23 снежня ўсклалі ўдзячныя гарадакчане да памятнага знака 12-ці воінскім злучэнням, якія 73 гады таму вызвалялі г. Гарадок і Гарадоцкі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і якім было прысвоена найменне «Гарадоцкіх», да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе «Бяссмерце».osvobozdenie3

  Пад марш духавога аркестра Віцебскай ваеннай камендатуры доўгая калона, у якой былі кіраўнікі раёна, ветэраны, прадстаўнікі працоўных і навучальных калектываў райцэнтра, прайшлі ад будынка райвыканкама да цэнтральнай плошчы горада. Побач з ёй — святое месца, мемарыял «Бяссмерце». Сюды мы ідзём у  дзяржаўныя святы, у знакавыя дні, каб пацвердзіць, што памятаем, ганарымся, смуткуем. Тут пахавана больш за 5 тысяч нашых вызваліцеляў. osvobozdenie
Урачыста прагучалі імёны дзевяці тых, каму за подзвігі падчас Гарадоцкай аперацыі была прысвоена вышэйшая ступень адзнакі СССР — званне Героя Савецкага Саюза. Але ахвяры жыццём тых 30 тысяч чырвонаармейцаў, чые імёны высечаны на магільных плітах брацкіх магіл у нашым раёне, чые імёны дагэтуль застаюцца невядомымі, не меншыя і не забытыя. Сэрцам сваім, крывёю сваёй яны падарылі нам шчасце свабоднымі жыць пад мірным небам, нараджаць і гадаваць дзяцей. Таму  сёння, сумленна працуючы, ствараючы дабрабыт роднага краю, мы імкнёмся быць вартымі славы герояў Вялікай Айчыннай вайны. osvobozdenie8 osvobozdenie1 osvobozdenie2 osvobozdenie4 osvobozdenie5 osvobozdenie6 osvobozdenie7
Святлана ЯКАЎЛЕВА.

На здымках: моманты ўрачыстасцяў.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *