Крещение на Городокщине

Актуальное

kreschenie1  19 студзеня праваслаўны свет адзначыў Хрышчэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста. Гэта адно з двунадзесятых святаў, якое адзначаецца не менш урачыста, чым Каляды. Свяціцель Іаан Залатавуст піша, што «не той дзень, у які нарадзіўся Збавіцель, трэба назваць яўленнем, але той, калі Ён хрысціўся. Не праз нараджэнне Сваё Ён усім зрабіўся вядомым, а праз хрышчэнне, таму і Богаяўленнем называецца не той дзень, у які Ён нарадзіўся, а ў той, у які хрысціўся».
Напярэдадні Вадохрышча, 18 студзеня, і непасрэдна ў свята, з асаблівай урачыстасцю Царква здзяйсняе вялікае асвячэнне вады (у адрозненне ад малога асвячэння, якое адбываецца некалькі разоў на год), падчас якого вада мяняе сваю структуру і набывае ўласцівасць не псавацца на працягу доўгага часу. Калі дадаць крыху свянцонай вады да звычайнай, яна перадае свае ўласцівасці ўсяму аб’ёму вадкасці. Лячэбныя ж і іншыя цудадзейныя якасці яна набывае, як сцвярджаюць святары, па веры таго, хто яе ўжывае. Шчыра верыш, з малітвай і глыбокай пашанай глытаеш — дык маеш станоўчы вынік.kreschenie2
Набожныя прыхаджане імкнуцца ў гэты дзень назапасіць святую ваду на цэлы год, каб яе хапіла да наступнага Вадохрышча, а, прыходзячы дадому, акрапляюць ёю сваё жытло. Вада асвячаецца і ў спецыяльна напоўненых ёмістасцях, і ў крыніцах, і ў калодзежах, і на вадаёмах, куды накіроўваецца хросны ход.
Для акунання ў ільдзе высякаецца крыжападобная палонка — іардань. У яе акунаюцца, каб змыць грахі. Дарэчы, святары не настойваюць на купанні ў іардані, вернікі робяць гэта выключна па сваім жаданні, перахрысціўшыся, з малітвай тройчы акунаючыся з галавой у сцюдзёную святую ваду.
Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымках: вялікае асвячэнне вады ля храма Святога Андрэя Першазваннага;
  купанне ў іардані.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *