Конкурс да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Актуальное Конкурсы Культура

  Да 1 чэрвеня працягваецца раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу, прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.kniga

  Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшае мастацкае афармленне твораў беларускай літаратуры», «Лепшае мастацкае афармленне твораў дзіцячай літаратуры» (беларускай, рускай, замежнай, сусветнай), «Лепшае мастацкае афармленне твораў пісьменнікаў і паэтаў Віцебшчыны», а таксама «Лепшае мастацкае афармленне кнігі краязнаўчага накірунку, створанай самастойна» (беларуская, руская, замежная мова). Удзельнічаць у конкурсе можа любы жыхар Гарадоччыны (у тым ліку і супрацоўнік бібліятэкі) або аўтарскі калектыў. Работы прымаюцца па папярэдняй заяўцы ў аддзеле маркетынгу, Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.  Падрабязнасці — па тэлефоне 4-11-76 і на сайце http://gcb.belcult.by/index.php/afisha
Лепшыя работы будуць прадстаўлены ў Полацку на абласной выставе-аглядзе ў верасні 2017 г. падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
Ганна ЖНІВЕНЬ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *