На Городокщине продолжаются Пасхальные торжества

Актуальное

  Велікодныя мерапрыемствы, наладжаныя ў сераду Светлай сядзміцы ў ГДК, вылучаліся асаблівай узрушанасцю і ўрачыстасцю, былі прасякнуты святлом і радасцю. У фае разліваўся не зусім меладычны  нястрымны перазвон з перасоўнай званіцы — у званы біла мноства дзяцей. Менавіта для іх і імі — па сумеснай ініцыятыве Гарадоцкага благачыння і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама — было наладжана святкаванне Вялікадня ў свецкай установе.pasha3 pasha1 pasha2

  Батлеечнае прадстаўленне, праваслаўная выстава, якая складалася з вырабаў гурткоўцаў Дома рамёстваў і фальклору, цэнтра дзяцей і моладзі, ікон, вышытых рукамі бібліятэкараў раённай бібліятэкі, майстар-класы, прапанаваныя малым да пачатку канцэрта, настройвалі на радасны лад. pasha6 pasha4 pasha5
Асаблівая ўвага была ўдзелена дзецям з абмежаванымі магчымасцямі — іх разам з бацькамі запрасілі на мерапрыемства загадзя,  размясцілі ў першых радах глядзельнай залы. Вучні школ горада і раёна падрыхтавалі для іх самаробныя паштоўкі, а прыхаджане храмаў — салодкія падарункі.
Менавіта дзіцячыя калектывы і юныя выканаўцы ГДК, ЦДіМ, школы мастацтваў г. Гарадка панавалі на святочнай сцэне. Пад іконай Богамаці, ахінутыя яе нябачным покрывам, яны спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах. Гледачы замілоўваліся высакароднасцю, шчырасцю, непасрэднасцю таго, што чыстыя сэрцам і душой дзеці нясуць свету. pasha9 pasha7 pasha8
Звяртаючыся да дзяцей і іх бацькоў, благачынны Гарадоцкага благачыння, настаяцель храма Святой Жываначальнай Тройцы Уладзімір Дагодзька заклікаў іх любіць, не засмучаць родных, блізкіх, людзей наогул і Бога непрыгожымі думкамі і ўчынкамі. Пасля нязмушанага аповеду іерэя пра гісторыю і сімвалізм чырвонага велікоднага яйка ўсім дзецям было прапанавана пачаставацца ім.
На Велікодным тыдні святары і прадстаўніцы сястрыцтваў міласэрнасці, што створаны пры храмах, наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Гарадоцкага раёна і Максімаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Усюды гучала радасная вестка: «Хрыстос уваскрос!»
Святлана ЯКАЎЛЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *