Афиша районного праздника «Тарас на Парнасе»

Актуальное

TarasПраграма раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору, прысвечанага аўтару паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціну Вераніцыну,
27 МАЯ 10.00, дзіцячы парк за Домам культуры
«Свята панадворкаў». Прымаюць удзел сельскія Саветы раёна, ГДАТК, ААТ «Птушкафабрыка Гарадок».
«Кірмаш ля Парнаса». Выстава-продаж вырабаў народных майстроў, майстар-класы па ўнікальных рамёствах.
«Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?» VІ раённы адкрыты конкурс тэматычных вырабаў народных майстроў.
10.00, пляцоўка ля краязнаўчага музея
Тэматычны падворак «Тарасава сядзіба».
«Палясоўшчык з Пуцявішча», «Добрых рук майстэрства», «Жар-птушка беларускай паэзіі» — выставы, «Рукатворны свет цудаў» — нанясенне аквагрыму, продаж друкаванай сувенірнай прадукцыі, конкурсы, інтэрактыўныя гульні.
10.00, КАЦ «Гарадок»
Заключны тур раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў «Гульні розуму», прысвечаны паэме К. Вераніцына «Тарас на Парнасе».
10.30, сквер па вул. Савецкай, ля скульптурнай кампазіцыі «Тарас на Парнасе»
«Чытаем паэму разам». Акцыя з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.
«Сцежкамі Тараса». Старт велапрабегу па маршруце Гарадок-Астраўляны-Гарадок.
11.00, дзіцячы парк за Домам культуры
Урачыстае адкрыццё свята. Канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў горада і раёна. Адкрыты конкурс творчых праграм устаноў культуры Віцебскай вобласці.
12.00, пляцоўка ля краязнаўчага музея
Свята паэзіі «Вераніцынская зорка» з удзелам паэтаў Полацкага літаратурнага аб’яднання «Надзвінне» і Пскоўскага рэгіянальнага аб’яднання Саюза пісьменнікаў Расіі.
Будуць працаваць гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.
Запрашаем да нас,
на «Гарадоцкі Парнас»!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *