Каждый четвертый и каждый

Актуальное Образование

Раённы этап творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» прайшоў 28 красавіка ў СШ № 2 г. Гарадка. У ім бралі ўдзел вучні з 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Вучні ў чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы чыталі вершы, далучаныя да лепшых узораў нацыянальнай літаратуры.Kazhdij
Трэція месцы занялі Вераніка Бронская з Бычыхінскай СШ, Дар’я Сідорская з СШ № 1, Анастасія Даўялава і Ілья Ладохін з СШ № 2, Ганна Іванова з Віраўлянскай БШ. Другія — Анастасія Іваноўская з СШ № 2, Дар’я Башмакова з Бычыхінскай СШ, Ульяна Войлакава з СШ № 2, Яна Мазжарава і Аксана Башмакова з СШ № 1. Лепшымі чытальнікамі, якія занялі 1-я месцы, сталі: Наталля Антаненка, Дзмітрый Куляшоў, Вікторыя Смалякова з СШ № 2, Ксенія Тутава, Алёна Свірэйка з СШ № 1, Яўген Лабуцкі з Езярышчанскай СШ.
— У ліку выдатных вершаў беларускіх аўтараў мноства прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, — расказвае Ксенія Тутава (на здымку — ля ўвахода на мемарыял «Бессмертие»). — Мне гэтая тэма блізкая таму, што і мой родны прадзед, Віктар Сямёнавіч Іваноў, быў малалетнім вязнем. Мае бацькі дапамаглі мне падабраць музычны фон для выканання верша, стылізаваную пад ваенную форму. Калі я чытала «Рэквіем па кожным чацвёртым» Анатоля Вярцінскага са сцэны ўпершыню, то не змагла стрымаць слёз — такім жалем адгукаліся радкі аб вялізных стратах майго народа ў маім сэрцы.
…Кожны чацвёрты юны чытальнік — удзельнік конкурсу «Жывая класіка» чытаў вершы пра вайну. Якую не перажыў, але якой прасякнуты. Як і кожны, хто жыве на Беларусі.
Саша СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *