Велопробег «Сцежкамі Тараса» пройдет на Городокщине

Актуальное Спорт

Запрашаем усіх аматараў веласіпеднай язды на велапрабег «Сцежкамі Тараса»
Гарадоцкае раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з аддзеламі ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і адукацыі, спорта і турызма райвыканкама прапануюць усім аматарам актыўнага адпачынку далучыцца да ўдзельнікаў раённага велапрабега «Сцежкамі Тараса», які адбудзецца 27 мая ў межах раённага свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклора «ГАРАДОЦКІ ПАРНАС».VeloprobegМаршрут падарожжа:
1. СТАРТАВАЯ ПЛЯЦОЎКА — памятныя знакі каля Гарадоцкага краязнаўчага музея. Збор удзельнікаў у 10.00.
2. ПОМНІК ТАРАСУ — галоўнаму герою паэмы ў скверы па вул. Савецкая. Акцыя «Чытаем паэму разам». Фатаграфаванне ўдзельнікаў велапрабега.
3. ПАДАРОЖЖА ДА В. АСТРАЎЛЯНЫ. Грунтовая дарога, працягласць — 8 км.
4. ПАМЯТНЫ ЗНАК У в. АСТРАЎЛЯНЫ «..каля Пуцявішча ў Панаса….» (в.Астраўляны).
5. ГАРА ПАРНАС (паданне аб востраве Ляна). Адпачынак (агульныя чытанні твораў К. Вераніцына на ўзгорку, віктарына для ўдзельнікаў велапрабега, народныя спевы і гульні, сняданак на беразе возера Ляна).
6. ЗВАРОТНАЯ ДАРОГА В. АСТРАЎЛЯНЫ — Г. ГАРАДОК — працягласць пераезда 20 км з прыпынкамі для адпачынку ўдзельнікаў велапрабега.
Калона веласіпедыстаў будзе рухацца ў суправадженні супрацоўнікаў ДАІ, медработніка і аўтамабіля тэхдапамогі.
Удзел непаўналетніх дапускаецца з дазволу бацькоў ці ў іх прысутнасці.
Тэлефон для запісу ўдзельнікаў – не пазней 10.00 25 мая: МТС 554-97-98 (Ірына Аркадзьеўна Дарошчанка)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *