Впервые в Городке прошел парад выпускников

Актуальное Образование

Бадзёрае, свежае юнацтва ў асобах выпускнікоў 2017 года запоўніла 10 чэрвеня цэнтральную плошчу г. Гарадка. Сёлета ўпершыню тут адбыўся парад выпускнікоў, у якім узялі ўдзел учарашнія 11-класнікі СШ № 1 г. Гарадка і Пальмінскай СШ.VipysknikiАд імя раённага выканаўчага камітэта дзяўчат і юнакоў павіншавала кіраўнік спраў райвыканкама Ірына Дзям’яненка:
— Сёння тут свята маладосці, прыгажосці, жыцця. Выпускны вечар, з аднаго боку, гэта пачатак новага шляху кожнага ўчарашняга школьніка, з другога — развітанне з дзяцінствам, са школай. Вас навучылі быць адказнымі, працалюбівымі, сябраваць, любіць навучанне і шанаваць веды. На гэтым фундаменце зрабіце правільны выбар. Няхай вашы мэты будуць высокімі, шляхі іх дасягнення — высакароднымі, а перамогі — бліскучымі!Vipyskniki2Такімі ж шчырымі былі пажаданні начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Уладзіміра Навічонка. Не менш кранальным было выступленне ад імя таварышаў выпускніка СШ № 1 г. Гарадка Аляксея Каваленкі. Стоячы ў сэрцы роднага горада, ён прапанаваў мінутай маўчання ўшанаваць памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за мірны дзень сённяшняй моладзі. Да помніка Невядомаму салдату на мемарыяльным комплексе «Неўміручасць» маладыя людзі ўсклалі жывыя кветкі.
Гарадок з гонарам любаваўся сваімі лепшымі дзецьмі. Пайменна ўзгадалі выпускнікоў: трохразовага пераможцу абласнога тура рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па матэматыцы, залатога медаліста Аляксея Каваленку; узнагароджанага залатым медалём пераможцу раённых алімпіяд па астраноміі і фізіцы Мікіту Карпава; залатую медалістку Марыну Дарафееву; сярэбраную медалістку Арыну Леўчанка; двухразовую пераможцу адкрытага тура рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, удзельніцу заключнага тура рэспубліканскай алімпіяды, узнагароджаную Ганаровай граматай Беларускага геаграфічнага таварыства сярэбраную медалістку Лаліту Фядотаву; пераможцу абласных і рэспубліканскай навукова-практычных канферэнцый Аляксея Каралькова; абсалютнага чэмпіёна Беларусі па ушу, прызёра чэмпіяната Еўропы, кандыдата ў майстры спорту Ягора Шчарбакова; пераможцу абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе Аляксея Ларысава; прызёра абласных спаборніцтваў па лініі МНС Антона Мацюшонка; Ксенію Шунько і Паліну Міхайлаву, якія па выніках гадавой атэстацыі і экзаменаў атрымалі ўсе «9» і «10».Vipyskniki4Vipyskniki1Як шкада развітвацца з такімі залатымі дзецьмі! Тым жа малым, якія ідуць па іх слядах, ёсць на каго раўняцца. Таму малодшыя брацікі і сястрычкі прысвячалі ім вершы, спявалі і танцавалі для іх. Ніколі не забудзецца і развітальны пяшчотны вальс саміх выпускнікоў. А ў яснае неба, загадаўшы жаданні, яны выпусцілі свае залатыя і чырвоныя шарыкі ў выглядзе зорак — няхай высокім будзе палёт іх мар! У добры шлях!Vipyskniki3Святлана ЯКАЎЛЕВА.
На здымках: моманты свята.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *